Падкажыце мне, калі ласка, малітву аб добрым мужу. Я ведаю, што існуюць літанія і малітва да св. Юзафа, але можа ёсць яшчэ якія-небудзь? Загадзя ўдзячная. Ірына
Малітва аб добрым мужу
Ойча мой нябесны, калі Твая воля, каб я вышла замуж, ужо жыве дзесьці той чалавек, які мяне шукае, з якім я змагу з’яднацца, бацька маіх дзяцей. Ахіні яго апекай. Няхай ён застанецца чыстым, няхай будзе спакойным і высакародным – для Цябе і для мяне. Захавай таксама мяне для яго. Засей добрыя зярняты ў нашыя сэрцы цяпер, вясной нашага жыцця. Узмацні іх, каб наш будучы дом быў багаты на Твае ласкі. Амэн.
Паводле газеты "Слова Жыцця"