Skip to main content

Ці можа праваслаўны аўтаматычна стаць каталіком, прыняўшы св. Камунію ў касцёле?

adoracja najswietszego sakramentuСкажыце, калі ласка, ці праўда тое, што, калі чалавек праваслаўнага веравызнання прыняў св. Камунію ў касцёле, то ён аўтаматычна становіцца каталіком? Марыя, 24 гады

Адказвае кс. Уладзіслаў Сурвіла

Не, гэта непраўда. Прыняцце св. Камунii ў касцёле не робiць чалавека праваслаўнага каталiком. Для таго, каб чалавеку праваслаўнага веравызнання стаць каталiком, трэба вызнаць веру перад каталіцкім святаром або вызнаць веру падчас споведзі.

З пашанай, кс. Уладзіслаў Сурвіла

Рэдагавана: 24 Студзеня 2017