Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Чым накрываецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, калі яго пераносяць у капліцу, і навошта?

Падрабязнасці

bozae celo 44Чым накрываецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, калі яго пераносяць у капліцу, і навошта?

Адказвае кс. Алег Канановіч

Тое, чым накрываецца Найсвяцейшы Сакрамэнт падчас яго перанясення ці падчас благаслаўлення, называецца вэлюмам.

У большасці людзей вэлюм асацыюецца з галаўным покрывам, якое выкарыстоўваецца ў дзень шлюбу маладой жонкай. Але, як выяўляецца, гэта не адзіная рэч, якая называецца такім словам. Вэлюм сустракаецца таксама ў літургіі. Літургічны вэлюм – гэта шаты, якія выкарыстоўвае святар для благаслаўлення вернікаў Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Яго можа выкарыстоўваць не толькі прэзбітэр, але і дыякан.

Вэлюм ускладаецца міністрантам на плечы прэзбітэра або дыякана непасрэдна перад благаслаўленнем. У вэлюме знаходзяцца своеасаблівыя кішэнькі, у якія можна ўкласці рукі, каб трыманне манстранцыі было зручнейшым. Здыманне вэлюма святар здзяйсняе ўласнаручна. Пасля зняцця вэлюм павінен быць складзены і пакладзены ў месца, прызначанае для яго захоўвання. Па сутнасці, задача вэлюма – каб духоўная асоба ў момант удзялення благаслаўлення не трымала літургічнага начыння непасрэдна ў далонях, што з’яўляецца адзнакай пашаны да Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама, несумненна, вэлюм з’яўляецца добрай аздобай – дадае ўбранню святара годны характар.

Якое значэнне гэта мае?

Асацыяцый тут можа быць больш. Заўважым, аднак, у першую чаргу самую відавочную: вэлюм – падкрэсліванне святасці таго, што ён хавае; святасці таго, да чаго дакранаецца. Вэлюм дакранаецца да манстранцыі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам: гэта знак, што Бог такі святы, што і да начыння, у якім Ён знаходзіцца, не павінны дакранацца брудныя, як у кожнага чалавека, рукі святара.

Такім чынам, вэлюм падкрэслівае святасць Бога: чалавек не варты быць вельмі блізка ад Яго. Так, як у Старым Запавеце звычайны смяротны не меў права дакранацца да Аркі Запавету і нават святар не меў права ўваходзіць у Найсвяцейшае месца, дзе ў ерузалемскай святыні знаходзілася гэтая арка. Таму што Божае з’яўляецца асвячаным. Як пасля размовы з Богам ззяў твар Майсея, які ён паказваў Ізраэлю толькі на кароткі час, а потым захіляў, бо народ баяўся бачыць такое (Зых 34). Але – нагадаем – у Езусе Хрысце стала нешта незвычайнае: Бог – выкарыстоўваючы параўнанне Ісаі (25) – сарваў заслону, апушчаную на твар усіх народаў, і плашчаніцу, якая накрывала ўсе народы. Так, Ён дазволіў глядзець ужо без заслоны. Бо стаў адным з нас, бо пасяліўся між намі, бо прабывае ў нас, бо пакінуў сябе пад відам Хлеба і Віна...

Таму вэлюм выяўляе тое ж, што і практыка Камуніі непасрэдна ў вусны і на каленях: ставіцца да Бога з найбольшай пашанай і найбольшай пакорай. Тое ж, што выяўляе звычай збірання ўсіх крошак, якія маглі б з’явіцца падчас раздавання Цела Пана, і іх знішчэння шляхам спажывання; спажывання вады, у якой крошкі былі распушчаны, а потым выцірання спецыяльным ручніком (пурыфікатарам) начыння, у якім былі Цела і Кроў Пана. Гэта патрэбна для таго, каб у начынні не засталася нават найменшая крошка, бо нельга, каб потым яна ляжала забытая ў сакрыстыі. Гэта напамін: да таго, што найсвяцейшае, трэба падыходзіць з найбольшай пашанай. З увагі на святога Бога, якому належаць нашая пашана і хвала.

Дарэчы, гэта галоўная думка другой запаведзі: “Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна”. Варта, аднак, заўважыць, што ў хрысціянстве гэты Бог, які “прабываў у недасяжным святле”, стаў праз Езуса Хрыста Богам блізкім. Ён падзяляў наш лёс, быў адным з нас. І дазволіў нам, каб мы да Створцы ўсяго звярталіся “Ойча”. Пра Духа Святога, якога спаслаў, Ён сказаў, што той будзе прабываць “у вас”, што “ў вас будзе” – гэта значыць вельмі блізка. А самога сябе пакінуў пад відам Хлеба і Віна не для таго, каб мы не набліжаліся і толькі здалёк, не смеючы падняць галаву, адаравалі Яго, а каб “бралі і елі”; каб стацца для нас пасілкам на жыццё вечнае. Гэта вельмі важна.

Таму вэлюмы, якія выкарыстоўваюцца ў нашых касцёлах, падкрэсліваюць важнасць пашаны, з якой мы павінны адносіцца да Бога і ўсяго, што Яго прысутнасць асвячае. Гэта важны напамін; ён дапамагае не забываць пра тое, каб ніколі не ставіцца да святога Бога з непавагай ці нядбайнасцю. З іншага боку, нельга забываць, што гэты святы Бог хоча, каб мы набліжаліся да Яго. “Я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне”, – паўтараем мы перад прыняццем Камуніі, але Езус звяртае да нас слова, якое аздараўляе нашы душы і запрашае нас, нявартых, “браць і есці” Яго Цела...

З малітвай, кс. Алег

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя