Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Чым грэка-каталіцкая абраднасць адрознiваецца ад рыма-каталіцкай?

Падрабязнасці

2020 09 03 sdfoiuhg843Чым грэка-каталіцкая абраднасць адрознiваецца ад рыма-каталіцкай?

Адказвае а. Андрэй Крот

Словамі цяжка патлумачыць, чым візантыйскі абрад, якога трымаецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, адрозніваецца ад лацінскага, абраду Рыма-Каталіцкага Касцёла. Абрад – гэта знешняе выражэнне нашай веры, усё тое, што можна пабачыць, пачуць альбо нават адчуць на смак ці пах. Таму, каб поўнасцю ўбачыць адрозненні, варта проста наведаць набажэнства ў бліжэйшай грэка-каталіцкай парафіі.

Аднак паспрабую каротка акрэсліць асноўныя адрозненні. Абрад Грэка-Каталіцкай Царквы бярэ свой пачатак у Візантыі – дзяржаве, якая існавала ва ўсходняй частцы Міжземнамор’я амаль тысячу гадоў, з V па XV стагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Для культуры Візантыі былі характэрны багацце формаў, мастацкага выражэння, своеасаблівая любоў да раскошы ды доўгіх пышных цырымоній. Гэта знайшло адбітак і ў царкоўным абрадзе. У адрозненне ад лацінскага, які з’яўляецца больш лаканічным, у Літургіі візантыйскага абраду і да сёння шмат спеваў, паўтораў розных літаній, у якіх, акрамя адмысловых просьбаў, паўтараюцца часта агульныя: за Царкву, Святога Айца, нашу краіну і г.д. Напрыклад, у Літургіі св. Яна Залатавуснага (гэта асноўнае набажэнства, падчас якога здзяйсняецца Эўхарыстыя) напачатку моляцца літанію за супакой, у якой прадстаўляюць Богу ўсе просьбы, потым некалькі малых літаній, затым літанію ўзмоцненага малення з патройным “Госпадзе, змілуйся”, далей літанію за прынесеныя дары – хлеб і віно, што неўзабаве стануць Целам і Крывёй Хрыста, потым, пасля кансэкрацыі, – за ўжо кансэкраваныя дары, а пасля Прычасця – за тых, хто яго прыняў.

Істотная рэч, якая адрознівае абрад грэцкі ад рымскага, – выкарыстанне кваснога хлеба і чырвонага віна для Эўхарыстыі (а не прэснага хлеба і белага віна). Квасны хлеб – гэта хлеб, падобны да таго, які мы спажываем звычайна, ён пячэцца з выкарыстаннем дрожджаў. Толькі ў эўхарыстычны хлеб не дадаецца нічога, акрамя мукі, дрожджаў і вады, выпякаюцца спецыяльныя булачкі – прасфоркі. Кавалачкі, якія святар, чытаючы адмысловыя малітвы, выразае з прасфоры, пасля кансэкрацыі становяцца Целам Хрыстовым, а перад прычасцем (камуніяй) апускаюцца ў чашу з Крывёй Хрыстовай. Святар прычашчае вернікаў Целам і Крывёй Госпада пры дапамозе лыжачкі.

Яшчэ адно адрозненне: у грэка-католікаў святар падчас служэння Эўхарыстыі ды іншых набажэнстваў стаіць спіной да вернікаў, а не тварам, як гэта сёння ёсць у рыма-католікаў.

Адрозненні можна ўбачыць і ў знешнім выглядзе святыні. У грэка-католікаў шмат абразоў, але іх мастацкі стыль адрозніваецца ад таго, што мы бачым у касцёлах. Выявы Хрыста, Багародзіцы ці святых – гэта не проста іх “партрэты”, гэта іконы, кожная дэталь на якіх (колер вопраткі, літары, дадатковыя выявы і г.д.) мае глыбокае сімвалічнае значэнне.

Варта дадаць, што ў Беларусі сёння толькі некалькі грэка-каталіцкіх парафій маюць уласныя святыні, большасць моліцца ў прыстасаваных памяшканнях – капліцах, якія знаходзяцца ў парафіяльных будынках, дзе месцяцца таксама памяшканні для катэхезы. Не заўсёды ў гэтых капліцах можна поўнасцю паўтарыць урачыстыя цырымоніі, характэрныя для хрысціян усходняга абраду ў даўнейшыя часы. Таму візантыйская пышнасць у беларускіх грэка-католікаў саступае месца практычнасці. Тым не менш мы імкнемся захоўваць нашую літургічную спадчыну, вывучаць яе ды практыкаваць у штодзённым жыцці.

З павагай, а. Андрэй

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя