Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Што можна рабіць са святой вадой?

Падрабязнасці

swШто можна рабіць са святой вадой?

Адказвае кс. Аляксандр Стока

Паводле каталіцкай традыцыі, святая вада належыць да сакрамэнталіяў. Чым з’яўляюцца сакрамэнталіі? Як кажа нам ККК, гэта прадметы або дзеянні, якія дзякуючы малітве Касцёла ўказваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажыцця канкрэтнага сакрамэнту.

Святая вада, благаслаўлёная біскупам, прэзбітэрам або дыяканам, – традыцыя, якая існуе ў гісторыі хрысціянства з ІІ стагоддзя.

У Старым Запавеце святая вада мае ачышчальную моц. У Новым Запавеце яна мае асвячальную моц, звязаную з хростам Езуса ў водах Ярдана.

У Святы Пасхальны Трыдуум, а дакладней у Вялікую суботу, благаслаўляецца вада для хросту, і вернікі могуць узяць яе дадому і карыстацца ёю, робячы знак крыжа, змачыўшы ў ёй пальцы, а таксама спажываць яе на працягу дня, перад гэтым зрабіўшы знак крыжа.

Акрамя таго, вернік можа на працягу ўсяго года папрасіць святара благаславіць ваду для ўласнага карыстання дома.

У нашых каталіцкіх святынях такая вада стаіць перад уваходам у касцёл у спецыяльных крапільніцах, каб, уваходзячы, кожны мог зрабіць знак крыжа, змачыўшы ў ёй пальцы. Гэта сімвал уласнага хросту, які мы атрымалі ад Бога.

Святая вада выкарыстоўваецца для сакрамэнту хросту, благаслаўлення страваў на велікодны стол і аплатак на вігілійны стол, благаслаўлення кадзіла і крэйды ў свята Аб’яўлення Пана, благаслаўлення пальмовых галінак, зёлак у свята Маці Божай Зельнай і грамнічных свечак у свята Маці Божай Грамнічнай, благаслаўлення абразоў, рэлігійных прадметаў, а таксама падчас шлюбу, для благаслаўлення пярсцёнкаў. Яна выкарыстоўваецца падчас экзарцызмаў і благаслаўлення памяшканняў у доме або іншых месцах. Такім чынам, мы бачым, як шануецца святая вада ў нашым штодзённым рэлігійным жыцці.

Калі вада доўга стаіць, яна можа атрымаць непажаданы асадак або сапсавацца і мець непрыемны пах. Такую святую ваду трэба выліць у годнае месца – гэта можа быць агарод або вазон з кветкамі. Нельга выліваць яе ў ракавіну. Да кожнай благаслаўлёнай рэчы павінна быць павага.

З пашанай, кс. Аляксандр.

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя