Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Цi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы i яшчэ не было ахрышчана, а потым паведамiць аб гэтым святару i ўчыніць поўны акт хросту, як належыць, у касцёле?

Падрабязнасці

xrostЦi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара (перажагнаць i тры разы палiць вадой галаву немаўляцi са словамi: “Я цябе хрышчу ў iмя Айца i Сына, i Святога Духа”), калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы i яшчэ не было ахрышчана, а потым паведамiць аб гэтым святару i ўчыніць поўны акт хросту, як належыць, у касцёле? I ў якiя днi па каталiцкiм календары ў касцёле не адбываецца хрост (перыяд Вялiкага посту ці Адвэнту)?

Адказвае а. Аляксандр Махнач SP

Сапраўды, у жыцці чалавека бываюць такія моманты, калі трэба неадкладна дзейнічаць. Гэта тычыцца і ўдзялення сакрамэнту хросту. Кодэкс кананічнага права і Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі, рэгулююць такія пытанні.

Калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, яго неадкладна трэба хрысціць (ККП кан. 867 §2). Гэта дазваляецца рабіць нават без згоды бацькоў і ў тым выпадку, калі бацькі немаўляці некатолікі. У іншых выпадках прынамсі адзін з бацькоў павінен даць згоду на хрост.

У выпадку небяспекі жыцця, а асабліва пры кананні, калі няма святара ці дыякана, сакрамэнт можа, а часам і павінен удзяляць кожны вернік, і нават любы чалавек, кіруючыся належным намерам (інтэнцыяй). Калі ж небяспека смерці з’яўляецца непасрэднай, то сакрамэнт удзяляецца, наколькі гэта магчыма, вернікам і паводле карацейшага парадку (Рытуал Парадак хросту…, №16, с. 13).

У сітуацыі неабходнасці, калі немагчыма выкарыстаць асвячаную ваду, трэба падрыхтаваць натуральную і чыстую ваду (неасвячаную).

Форму хросту даў сам Езус Хрыстус у словах: “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога” (Мц 28, 19).

Словы, якімі ў лацінскім Касцёле ўдзяляецца хрост, наступныя: “N., Я ЦЯБЕ ХРЫШЧУ Ў ІМЯ АЙЦА І СЫНА, І ДУХА СВЯТОГА” (цэлебрант тройчы палівае вадой дзіця). Калі немаўля ачуняе і знікне пагроза смерці, трэба прынесці яго ў касцёл, каб святар здзейсніў дапаўняльныя абрады.

Згодна з ККП кан. 856, хрост можа ўдзяляцца ў любы дзень, аднак рэкамендуецца, каб у звычайным парадку ён удзяляўся ў нядзелю або, па магчымасці, у Пасхальную вігілію, каб паказаць пасхальную сутнасць хросту.

У перыяд Адвэнту ці Вялікага посту не забаронена ўдзяляць сакрамэнт хросту, аднак з захаваннем “духу” канкрэтнага перыяду (без гучных забаваў і застолляў з алкаголем), памятаючы, што, напр., Вялікі пост мае пакутны характар.

Найлепш, трэба прыйсці да пробашча сваёй парафіі і паразмаўляць пра хрост свайго дзіцяці.

Няхай Бог Вас благаславіць!

З малітвай, а. Аляксандр 

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя