40-дзённы пост – час, калі можна адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем Касцёла, гэта час пакаяння, навяртання і малітвы.
Вялікі пост – таксама выдатная магчымасць, каб зрабіць штосьці станоўчае для свайго развіцця, для бліжняга або патрабуючых. У кожнага ёсць 40 дзён, каб, напрыклад, адмовіцца ад шкодных звычак і выбраць іншыя, лепшыя.
Прапануем азнаёміцца з пастановамі на сёлетні пост нашых чытачоў, дзякуючы якім гэты час можна перажыць глыбей.
1. Прысвяціць больш часу на чытанне рэлігійнай літаратуры.
2. Рабіць шмат добрых учынкаў.
3. Абавязкова пасціць сцісла ў сераду і пятніцу.
4. Адмовіцца ад гульняў у тэлефоне.
5. Не забывацца пра ранішюю і вячэрнюю малітву.
6. Удзельнічаць у анлайн-рэкалекцыях.
7. Маліцца за памерлых ад Covid – 19.
8. Адмовіцца ад музыкі.
9. Класціся спаць не пазней за 00.00.
10. Маліцца штодзённа брэвіярыем і нешпары.
11. Дапамагаць бяздомным.
12. Уставаць па першым будзільніку.
13. Вячэраць не пазней за 19.30 (калі не паспела – толькі вада).
14. Салодкае толькі ў нядзелю і святы.
15. Адмовіцца ад гаджэтаў за 1,5 гадзіны да сну.
16. Пералічваць сродкі патрабуючым.
17. Дапамагаць чысціць снег на паркоўцы каля дома.
18. Наведваць бабулю штонядзелю.
19. Планаваць кожны свой дзень, каб усё паспець.
20. Мераць ціск рэгулярна раніцай і ўвечары.
21. Больш часу ўдзеляць сваім дзецям.
22. Не размаўляць доўга па тэлефоне не па справе.
23. Ахвяраваць рэчы, якімі не карыстаюся, патрабуючым.
24. Часцей абдымаць жонку.
25. Не прапускаць заняткі ва ўніверсітэце.
26. Не ленавацца рабіць раніцай зарадку.
27. Не парушаць правілы дарожнага руху (нават калі ніхто не бачыць).
28. Не набываць непатрэбныя рэчы ў магазіне.
29. Мыць посуд за ўсёй сям'ёй на працягу 40 дзён.
30. У нядзелю старацца выключна адпачываць.
31. У пятніцу пасціць на хлебе і вадзе.
32. Гатаваць хатнюю ежу, а не траціцца на сушы і піцу.
33. Не ездзіць на таксі, а больш хадзіць пешшу.
34. Штодзённа ўдзельнічаць у св. Імшы.
35. Маліцца за хворых на ружанцы.
36. Прычытаць некалькі кніг па псіхалогіі.
37. Пазбягаць сварак з блізкімі і калегамі.
38. Карміць птушак і бяздомных жывел.
39. Згадваць, i дзякавць Богу.
40. Не скупiцца на камплiменты для знаёмых.
Дзякуючы падобным спробам мы крок за крокам становімся добымі хрысціянамі.
Усім поспехаў у плённым перажыванні велікапоснага перыяду!
Вольга Сяліцкая