Што такое пост? Пост - гэта не вегетарыянства, не рэлігійная дыета. Ды і не патрэбна Госпаду, каб мы псавалі сваё здароўе шкодным перакосам ў макароны, марынады і бульбу. Бог дае чалавеку здароўе не для таго, каб чалавек яго загубіў. Сапраўдны сэнс слова "пост" прыкладна такі: "расчысціць завалы смецця ў сваёй галаве і вызвалі месца для Бога".
І пытанні харчовыя тут самыя простыя. Абжорства, як і любая іншая балючая празмернасць, у любы час года з'яўляецца грахом. Пост - гэта тайм-аўт з наведваннем рэстаранаў. Паўза з дарагімі дэлікатэсамі і смачнасцямі. Гэта памяншэнне звычайных порцый. Скажам, замест двух катлет на абед з'ядаць усяго адну. Невялікае абмежаванне, нічога складанага. А вось з астатнім, з галоўным, значна складаней.
Калі казаць коратка, то пост - гэта, перш за ўсё, цішыня. Тое, што святыя і кансэкраваныя асобы называюць Sacrum Silentium. Як мага менш шуму і мітусні ўнутры і звонку. Сацыяльныя сеці, плэер, тэлевізар, кінатэатры, вечарыны - гэта не зло само па сабе. Але калі ўсяго гэтага становіцца шмат, яно вельмі перашкаджае чуць самога сябе. Чуць голас Бога ўнутры сябе. Мы ў нейкім сэнсе няшчасная цывілізацыя, таму што мы пазбавілі сябе цішыні. Нас паглынае шум, нас захлістваюць інфармацыйныя патокі. Мы настолькі да гэтага прызвычаіліся, што адсутнасць гэтых раздражняльнікаў выклікае ў нас трывогу.
Пост - гэта цудоўная магчымасць вярнуцца да саміх сябе. Скінуць з сябе дыктатуру. Любую дыктатуру. Адсунуць свае залежнасці і звычкі. Устаць перад тварам Божым без мітусні і ліхаманкі. Як мала магчымасці ў сучаснага чалавека для таго, каб спыніцца і проста ўдыхнуць паветра і цішыні! Як цяжка спыніцца і ўбачыць прастору вакол сябе.
Пост - гэта час для прагулак на прыродзе. Для павольных разважанняў. Час, каб паслухаць цішыню. Адчуць, як дыхаеш. Пачуць, як б'ецца тваё сэрца. Час паглядзець на кроплі дажджу, на сняжынкі, на зоркі. Адчуць вецер. Захапіцца птушкамі. Палюбавацца блікамі ліхтароў на асфальце. Час, каб спыніцца і ўбачыць свет вакол. І падзякаваць Творцы.
Думаю, што пост пазбаўлены сэнсу, калі чалавек мае намер проста бубніць па паперцы ў два разы больш малітваў, чым у звычайны час. Хай нашая малітва будзе не вельмі доўгай. Але хай у ёй будзе больш шчырасці і менш фармалізму.
"Адкрыць сэрца Богу" - такая простая фраза, але наколькі цяжка гэта зрабіць на практыцы! Толькі каб паказаць сэрца, яго спачатку трэба у сабе знайсці! Пачуць, разглядзець сваё сапраўднае "я".
Ёсць яшчэ адна пастка. Тое, што людзі памылкова называюць словам "пакаянне". Пост не для таго, каб загнаць сябе ў цёмны, замшэлы кут засмучэння. Не для бязрадаснага разважання над сваімі балючымі месцамі. Бачыць свае грахі - бессэнсоўна, калі не клікаць на дапамогу Збавіцеля. Ад такога сузірання не будзе карысці, калі не аддаць іх Хрысту. Як дзіця чытае з татам кніжку з малюнкамі - сядзіць у яго на каленях і яны разам гартаюць старонкі. Калі на старонцы цмок, дзіця баіцца, але яно цвёрда ведае, што тата пераможа ўсіх цмокаў. Тата побач. Нязломная абарона і апора.
Што ж такое пост? Гэты час паглядзець Богу ў вочы. Тэт-а-тэт. І не ў падлогу глядзець, хоць некаторыя набожныя людзі мяркуюць, што ўсё іншае - жудасная дзёрзкасць. А сустрэцца з Ім позіркам. Звярнуцца да Яго з даверам і надзеяй. Як да сябра, настаўніка, брата, бацькі. Пост - гэта час любові. А любоў часам патрабуе цішыні і адасаблення
Паводле рускатолик.рф