Малітва, пост, міласціна - тры галіны хрысціянскага жыцця - ляглі ў аснову стварэння агульнага каталога вялікапостных пастаноў блогераў Stacji7. Вельмі рэкамендуем азнаёміцца.
-Замест сну…
(Магдалена Дзядкавец)
Без прыкрас хачу прызнацца - я соня. У гэтым годзе падчас Вялікага Посту я вырашыла змагацца з гэтым ядаком часу. Замест таго, каб кожны раз перастаўляць будзільнік, тым самым працягваючы свой сон, я вырашыла, што добрым матыватарам для таго, каб устаць з ложка, будзе зварот да малітоўніка. Я хачу ўставаць на 30 хвілін раней, каб мець больш часу для ціхай малітвы.
Чаму малітоўнік? Ютрань у пачатку дня дазваляе мне засяродзіць свае думкі ў гутарцы з Богам. З дапамогай псальмаў мне лягчэй сканцэнтравацца на тым, што я кажу і Каму я гэта кажу. Акрамя таго, што з самай раніцы (нягледзячы на тое, што я соня) у мяне ёсць час для ўсяго - снедання, кавы, макіяжа, усё ж такі большую частку гэтага часу я хачу прысвяціць Богу. З Ім пачаць дзень і з Ім прайсці праз пост, каб напрыканцы ўбачыць хвалу Уваскрослага.
-3x1 =…
(Жанэта Бераза)
Смутак у вачах дзяўчыны, што стаіць на аўтобусным прыпынку. Цяжкі крок старушкі, што нясе пакупкі. Адзінота твайго дзядулі. Сябар, які не здаў экзамен. Просьба аб малітве.
3x1 = ...
Падказка:
Вялікі Пост.
Адзін чалавек. Адна прысутнасць. Адзін дзень.
Рашы гэта.
Больш дзякаваць
(Юстына Дамагала)
З майго пункту гледжання адмаўляць сабе ў ежы не мае сэнсу - у рэшце рэшт, з думкамі я магу сабрацца толькі тады, калі я не галодная, а яшчэ лепш, калі заела ўсё кавай і дзесертам.
Але Езус ведаў лепш.
Усё ж такі я адмоўлю сабе віна і прысмакаў менавіта для Яго, а не для таго, каб быць “in fit”. І для Тамаша Аквінскага паспрабую змагацца са згубнай звычкай намагацца казаць штосьці на кожным прадмеце. Буду лепш больш слухаць і часцей маўчаць, каб пачуць тое, што Бог хоча сказаць.
І больш дзякаваць. І ў рэшце рэшт купіць малітоўнік.
Ага, і яшчэ – маліцца за адну жанчыну, якая вельмі недаацэньвае людзей, каб яе сэрца змянілася.
Вось і ўсё.
-Так, Так; не, не
(Амос Татарскі)
Робім пастановы. Вялікі пост - гэта адпаведны час. Не буду спрачацца. Але я не раблю пастаноў. Ад некаторага часу. Чаму? Гэта не мае сэнсу? Гэтак я не думаю. Кожная дарога да дабра з’яўляецца каштоўнасцю. Я не раблю пастаноў, таму што я кожны дзень намагаюся прытрымоўвацца тых прынцыпаў, што прапануе мне Езус. Твае словы гэта “так, так; не, не”. Ці мы не пра гэта гаворым? Пра гэта. Я павінен быць адназначным. Не толькі ў словах. Я павінен рабіць адназначны выбар. Усё, што злое, усё, што адымае волю і культывуе прынцып “Богу свечку, а д’яблу недагарак”, не можа быць для мяне нават наймалай каштоўнасцю. Я намагаюся маліцца, пасціць і дзяліцца з іншымі. Аднак падчас Вялікага Посту я адпачываю. Невыпадкова. Трэба дадаць алею ў лямпу. Прытармазіць. Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - гэта час, які не можа згубіцца ў віры штодзённасці.
Сказаць пакупкам “Не!”
(Ася Алеярчык)
На працягу трох гадоў мая пастанова на пост застаецца без змен: нічога не купляць у гэты час спецыяльна для сябе. Так што я павінна абыходзіцца без любімых цукерак, новага адзення, касметыкі і г.д. Безумоўна ў гэтыя 40 дзён наступае момант, калі мне пачынае чагосьці моцна нехапаць. Тады я малюся за людзей, дзякуючы каторым я атрымоўваю тыя рэчы, якія мне патрэбны.
Два гады таму парваліся мае тапкі. Была страшэнная зіма, а ў мяне няма дываноў у доме. Ці прыйшло бы вам у галаву маліцца за людзей, якія вырабляюць тапкі! Ну, а мне прыйшло. Год таму ў мяне скончыўся туш, такім чынам трошкі дабра ў выглядзе маіх малітваў узмацніла касметычную індустрыю.
-Быць жанчынай у поўні, а не ў спартыўным касцюме
(Каміла Масьлючак)
Калі б не той факт, што не выпадае, я прыходзіла бы ў працу ў спартыўным касцюме, а не ў сукенкцы… Нядаўна давялося мне бачыць рэкламную кампанію фірмы бялізны – рэклама прыгожых жанчын, прыгожых унутрана, як кажа рэклама. Я згодна, жаночасць прыгожая і павінна паказвацца ва ўсіх сферах жыцця. Па праўдзе кажучы, у спартыўным касцюме жаночасць, вядома, не знікне, але, без сумневу, растае і бляднее. Мая пастанова – увесь пост насіць спадніцы! Як сімвал жаночасці ў маёй асабістай кампаніі на бліжэйшыя 40 дзён.
Не адзенне ўпрыгожвае чалавека, але для мяне гэта будзе ахвяраваннем з канкрэтнай мэтай - быць жанчынай ў поўні, а не ў спартыўным касцюме.
-Казаць каму-небудзь штосьці прыемнае - штодзённа.
(Пауліна Бегай)
Святар: “Аб чым, дарагія дзеці, нядаўна папрасіў вас святар?”
Юля: “Сказаць каму-небудзь штосьці прыемнае.”
Святар: “Памятайце аб гэтым не толькі сёння, але заўсёды.”
Казаць каму-небудзь штосьці прыемнае. Штодзённа. Нават не камплімент. Таму што некаторыя не маюць штораз новай блузкі або прычоскі. Яны хочуць пачуць нешта прыемнае пра сябе. Пра тое, што ў іх добра атрымоўваецца выконваць, гаварыць, як добра, што яны ўвогуле існуюць.
Толькі мы часам гэтага не бачым і не чуем. Каб толькі выпадкова не атрымалася, што яны лепшыя за нас. Або мы надта позна прачнуліся, а хтосьці нас моцна нарвуе.
У гэтым выпадку наша пастанова перастае быць такой штодзённа простай.
-Пацёрак на першым месцы
(Эрык Маркоўскі)
Падчас Вялікага Посту мы вырашаем зрабіць розныя пастановы і ахвяры, якія павінны дапамагчы нам падрыхтавацца да святкавання Уваскрасення Езуса. Сярод вялікай колькасці спраў і праблем, якія мы павінны вырашыць, мы часта забываем пра размову з Богам. Мы прапускаем ранішнюю малітву, каб атрымаць яшчэ 5 хвілін сну, а вячэрнюю – з-за стомленасці днём. Я сам часта так раблю, таму мая пастанова на Вялікі Пост - штодзённая малітва раніцай і ўвечары. Я хачу кожную раніцу, пасля таго, як расплюшчу вочы, дзякаваць Усявышняму за яшчэ адзін дзень, за шанец пакаяння і сведчання. Я таксама хачу ўвечары, пасля актыўна праведзенага дня, шаптаць Богу "дзякуй". Хачу прасіць прабачэння за тое злое, што было ў маім жыцці, хачу ахвяраваць сваё жыццё зноў. І так дзень за днём. І не толькі праз 40 дзён Вялікага Посту.
-Размова ў трох вымярэннях.
(Моніка Лэб’ест)
- Размова з Богам або малітва. Давайце паглядзім на Езуса падчас Крыжовага Шляху, на любоў, якой з'яўляецца Яго Крыж. Малітва не дазволіць глядзець на яго ззаду і казаць сабе: мяне гэта не датычыць. Мы не будзем намагацца абагнаць Яго, кажучы сабе, што ў нас і так усё добра атрымоўваеца. Малітва дапамагае нам ісці разам з Ім, як з Сябрам, трымаючы яго моцна за руку.
- Размова з самім сабой або практыка выраканняў, каб бліжэй убачыць свае слабасці і навучыцца змагацца з імі. Часам мы павінны адыйсці ў цень, каб з новай перспектывы ўбачыць рэчы, што знаходзяцца ў святле.
- Размова з другім чалавекам. Праз літасць можам разглядзець іншага чалавека і прыйсці да яго з дапамогай. Гэтая дапамога можа прымаць розныя формы, часам проста ўсмешкі, хвіліны размовы або пільнай увагі.
-Самае цяжкае – гэта даць…
(Войцех Ялашыньскі)
У апошні задумваюся, што з'яўляецца самым цяжкім, якая міласціна з’яўляецца найбольш вартаснай, але адночасова і найбольш каштоўнай? Бо я заўважыў, што выдатным учынкам не з’яўляецца кіданне некалькіх манет у скрыню для бедных, што стаіць у касцёле, або ахвяраванне трохі свайго даходу на патрэбы “Карытас”. Бо калі я прыходжу ў касцёл, я заўсёды штосьці ахвярую і на гэтым усё. Або седзячы дома перад кампутарам, часта магу зрабіць некалькі клікаў і такімы чынам перадаць грошы патрабуючым. Ёсць добры ўчынак ? Ёсць ! Я думаю, што самай цяжкай і самай каштоўнай міласцінай з’яўляецца ахвяраванне свайго вольнага часу людязм, што вакол нас, менавіта ў той перыяд, калі “ час гэта грошы”, калі менавіта яго табе не хапае , а ў прыдачу не маеш ужо сіл і маеш усяго досыць. Але адназначна варта!
-Досыць скардзіцца
(Марк Янік)
Прыгожая і вельмі павучальная прытча пра дзесяць пракажоных, якіх вылечыў Езус. Калі яны былі хворыя, гучна клікалі Езуса, каб Ён іх вылечыў. Кожны з дзясяткі, несумнеўна, меў свае крыўды, з якіх скардзіўся Езусу і маліў аб дапамозе. Пасля выздараўлення толькі адзін выказаў падзяку.
Гэтыя прапорцыі захаваліся і да нашых дзён. На дзесяць хрысціян дзевяць скардзяцца і адзін дзякуе. Прыйшоў час, каб змяніць гэта. Падчас Вялікага Посту давайце паспрабуем дзякаваць кожны дзень. Давайце паспрабуем абмежаваць нараканні да мінімуму і павялічыць падзякі да максімуму. Давайце паспрабуем дзякаваць хаця б раз на 1 гадзіну або на 2, дзякаваць Богу або чалавеку. У вас атрымаецца. Я буду змагацца і з Божай дапамогай перамагу.
-Не ўзвышай сябе
(Барталамей Калуцкі)
Вялікапосная пастанова павінна датычыць найбольш слабага месца, якое можна заўважыць голым вокам. Гэта зразумела. Разбэшчанае эга, нятсрыманасць ва ўзвышэнні ўласнай асобы, найчасцей праз памяншэнне заслуг іншых людзей і працверажэнне, якое прыходзіць у форме пастановы “больш так грашыць не буду” і прыходзіць заўсёды са спазненнем.
Што трэба зрабіць, каб паступова ачысціцца ад ганарыстасці? Пост, малітва і міласціна з’яўляюцца ідэальным адказам. Малітва за блізкіх, пост і міласціна. За блізкіх!
-Пастанова - перш за ўсё датрымаць
(Пётр Капуста)
Вялікі пост павінен служыць прысвячэнню большай колькасці часу свайму духоўнаму развіццю. Менавіта ў гэты перыяд я павінен выпрацаваць яшчэ больш навыкаў, якія не згінуць пасля Посту і дазволяць мне з яшчэ большым стараннем прытрымоўвацца навукі Езуса. Таму я пастанавіў:
1. больш грошаў прызначаць на міласціну
2. пазбягаць сваіх залежнасцей
3. штодзённа рабіць штосьці добрае
4. штодзённа запісваць тры рэчы, за якія я ўдзячны Богу
5. ахвяравать пост і малітву ў розных інтэнцыях
-“Оffline”
(Агата Домбровска)
Большую частку свайго часу праводзіш, перапісваючыся са сваімі сябрамі на фэйсбуку або ў чаце “face to face” з Богам? Незалежна ад таго, што ты абярэш, у мяне ёсць для цябе незвычайная прапанова.
Правядзі 40 дней Посту забыўшы пра тое, як выглядае палец падняты ўгару і характэрны гук новага паведамлення. Замест гэтага абяры рэжым “offline” і перайдзі на лінію Госпада.
Уваход вольны. Дарма атрымаеш ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін вольнага часу.
Мэта: пазнаёміцца з Тым, хто аддае за цябе жыццё.
Акцыя працягваецца толькі да 20 красавіка. Прымеш выклік?
-Паклапаціцца аб здароўі душы і цела
(Йоанна Кантор)
Заўсёды запрацаваныя, мы часта забываем пра тое, каб паклапаціцца аб сабе. Вялікі Пост гэта ідэадьны час на аднаўленне сваёй душы і цела, каб вясной, разам з Уваскросшым Хрыстусам у сэрцы мець магчымасць цешыцца жыццём. Але як гэта зрабіць? Як адначасова паклапаціцца аб прыгажосці хрысціянскай душы і аб добрым стане цела?
“Ешце ў меру і маліцеся” – раіць сярэднявечная манахіня св. Хільдэгарда Бінгеньска. Адпаведным чынам адбыты хільдэргардаўскі пост дапаможа вызваліць арганізм ад ядаў і адновіць яго. Гэта натуральны спосаб аднавіць і душу, вярнуць сілы і пазітыўныя думкі. Адны перавагі! Таму варта перапраграмаваць сябе на вялікапосны „lifestyle”.
-Быць
(Марта Сабалеўска)
Тое, што напэўна можна рабіць у пустыні і будзе маёй пастановай. Быць. Гэта проста, пакорна быць. Быць малітвай, другімі словамі - прысутнічаць. Стаць словам, якое ідзе ад Бога.
Быць міласцінай – дарункам. Стаць адказным за патрэбы іншых замест таго, каб перакладаць гэтую адказнасць на Бога, выпрабоўваючы Яго.
Быць постам, другімі словамі – вольным. Стаць кіраўніком матэрыяльных даброт, а не дазваляць ім кіраваць сабою.
…Бо каб дасведчыць жыцця, трэба стаць. А каб стаць, трэба пачаць больш быць.
-Запаліцца
(Мацей Стажэц)
У гэтым годзе я вырашыў не рабіць пастаноў. Не рабіць пастаноў, а пачаць дзейнічаць. Дзейнічаць так, каб ператварыць думкі ў рэчаіснасць, каб будаваць стабільную сцежку свайго жыцця.
Але сёння я прачнуўся з пэўнай пастановай. Пад уплывам слоў і падзей, якія мелі месца ў маім жыцці, я ведаю, што хачу запаліцца. Хачу, каб людзі вакол мяне таксама маглі запаліцца. Хачу, каб людзі глядзелі на мяне і бачылі агонь Божай любові, каб бачылі ў ва мне агонь чалавецтва.
Лёгка казаць, але цяжка ўтрымаць агонь падчас ветру, у дождж, сярод бур. Маёй пастановай будзе клапаціцца аб гэтым агні, аб гэтым каштоўным дарунку. Я пачну ўжо сёння, не буду чакаць на Папяльцовую Сераду і не скончу на Вялікдзень. Пост, міласціна, вучоба, праца, навакольны свет – будуць у гэтым маімі саюзнікамі.
-Бліжэй Бога
(Наталья Бжэзінска)
Больш гаварыць з Богам. Вучыцца, як быць бліжэй да Таго, хто дае нашаму жыццю сэнс. Такі дыялог дазваляе нам ачысць душу і ўстабілізавацца эмацыянальна. Позірк накіраваны ў неба і размова з самай Важнай Асобай можа падарыць шчасце і супакой.
Я ведаю, што я ў бяспецы і што мне нічога не пагражае, бо Нехта кахае мяне настолькі, што не дазволіць мне згінуць. Усведамленне прысутнасці Бога кіруе наша жыццё на добры шлях, а калі мы можам паразмаўляць з Ім як з Сябрам – мы шчасліўчыкі. Не кожны можа дазволіць сабе такую раскошу. Няхай Вялікі Пост будзе для нас часам, каб накіраваць свае думкі і словы да Бога, Які толькі чакае, каб выслухаць нас.
Крыніца: www.stacja7.pl
Пераклад Ангеліны Марцішэўскай