Штогод 6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўленне Пана, званае сярод людзей святам Трох Каралёў. Пра тое, адкуль узяліся імёны мудрацоў і чаму ў гэты дзень пішуць мелам літары на дзвярах, распавядае кс. праф. Яцэк Новак.
Кс. Новак з тэалагічнага факультэта Універсітэта кардынала Вышынскага ў Варшаве тлумачыць, што падчас ўрачыстасці Аб’яўленне Пана, хрысціяне ўспамінаюць тры біблейскія падзеі: пакланенне трох цароў, хрышчэнне Езуса і першы цуд у Кане Галілейскай.
- Свята Аб’яўленне Пана ўзнікла ў Егіпце ў III ст. Адна з мясцовых хрысціянскіх сект адзначала 6 студзеня хрышчэнне Хрыста, тлумачачы гэтую падзею як поўнае аб’яўленне Сына Божага. Згодна з ідэяй гэтай секты, толькі ў момант хрышчэння наступіла праява дзвюх натур Езуса, чалавечай і боскай, - кажа выкладчык універсітэту.
Дата свята Эпіфаніі (Аб’яўлення) была звязана са старажытнаегіпецкімі вераваннямі. 6 студзеня адзначалі нараджэння бога святла. Верылі, што ў ноч напярэдадні свята, калі нараджаўся новы бог, воды Ніла станавіліся крывёю. «У многіх месцах пясок на берагах Ніла мае чырвоны колер, - кажа прафесар Новак. - А так як зіма з'яўляецца часам дажджоў, то пясок змывала ў раку, і вада ў рацэ сапраўды набірала чырвоны колер». Чырвоныя воды Ніла паслужылі хрысціянам для замены язычніцкіх вераванняў егіпцян указаннем на першы цуд у Кане Галілейскай, дзе Хрыстос змяніў ваду ў віно.
Трэцяй падзеяй, аб якой гаворыцца ў час Эпіфаніі, з'яўляецца пакланенне мудрацоў, якія прыбылі да нованароджанага Езуса. Тады наступіла сімвалічнае аб’яўленне Хрыста ўсяму сучаснаму свету. Кс. Новак адзначае, што ў Бібліі няма гаворкі аб каралях, якія наведалі Езуса, а толькі аб мудрацах. Сцверджанне, што Хрыста наведалі каралі, паходзіць ад Цэзарыя Арльскага. У VI ст. гэты манах на падставе 72 псальма, дзе гаворыцца аб каралях, якія аддадуць Богу паклон, зрабіў выснову, што гэтыя мудрацы з Евангелля павінны быць каралямі.
- Мы таксама не ведаем, колькі тых мудрацоў было. Аднак Цэзары Арльскі на падставе Евангелля ад св. Мацвея па названых там дарах для Езуса (міра, ладан і золата) вызначыў, што мудрацоў было трое.
Па іншай інтэрпрэтацыі колькасць манархаў, вызначалася прадстаўнікамі ўсіх бакоў свету, а ў старажытнасці ведалі толькі тры кантыненты: Еўропу, Азію і Афрыку. Таму да гэтага часу ў калядных батлейках каралёў паказваюць як людзей з розным колерам скуры.
- Епіфанія была звязана з трыма падзеямі: хрышчэннем (з латыні Baptesimus), шлюбам у Кане Галілейскай (з латыні Matrimonium) і глыбокай пашанай мудрацоў (гэта было перададзена словам Cogito - пазнаю), - кажа кс. Яцэк Новак. - Ідэнтычныя літары С, М і В пачыналі і іншыя выразы на латыні: Christus Multorum Benefactor - Хрыстос шматлікі дабрадзей, і Christus Mansionem Benedicat - Хрыстос бласлаўляе памяшканне.
Пачынаючы з IX стагоддзя былі ўзятыя гэтыя ініцыялы і ад іх створаны імёны трох каралёў: Каспер (С), Мельхіёр (М) і Бальтазар (В). Гэтыя ініцыялы да сёняшняга дня вернікі пішуць мелам на дзвярах сваіх памяшканняў у свята Епіфаніі, хоць шмат хто ўжо ўспрымае гэтыя літары выключна як скарачэнне ад імёнаў «каралёў».
Як адзначае тэолаг, звычай пісаць мелам знакі на дзвярах - вельмі стары: паходзіць яшчэ са старазапаветнай Кнігі Зыходу. Там успамінаецца аб пераходзе Анёла Смерці праз Егіпет, калі ён абмінаў дамы, дзе вушакі дзвярэй былі пазначаны крывёю ахвярных жывёл. Адсюль у юдэяў з'явіўся звычай пазначаць ўваходы ў намёты, што павінна было стаць сімвалам таго, што Яхвэ сярод іх. Гэты звычай перанялі таксама і хрысціяне.
Паводле Deon.pl