Доўжыцца час “каляд”. Душпастырсі візіт – добрая магчымасць спаткаць выключных людзей, і пачуць самыя дзіўныя гісторыі.
Паведамленні медыя на тэму “каляд” засяроджваюцца галоўным чынам на інфармаванні аб міфічным “канверце” і дылеме, колькі ж ў яго палажыць. Дзе-нідзе з’яўляюцца яшчэ засцярогі перад фальшывымі ксёндзамі ці інфармацыя, што тыя, хто ішоў з душпастырскім візітам, былі абкрадзеныя. Таксама магло б здацца, что “каляда” – гэта якаясьці пачвара, якая асацыіруецца яшчэ з пытаннямі па катэхізісу ці аб рэгулярнасці наведванняў касцёла. Але гэта можа стаць незвычайным часам не толькі для парафіянаў, але таксама і для святара. Кс. Лукаш Кахновіч з Пулаў на сваім профілі ў Facebook часам апісвае самыя цікавыя “калядныя” выдарэнні. Гэтыя аповеды забаўляюць, здзіўляюць, натхняюць. Так з’явілася ідэя, каб сабраць гэтыя гісторыі ў адным месцы. Вось нататкі “З дзённіка калядоўніка”.
7 студзеня
Дзякуючы таму, што я святар, я магу знаёміцца з выключнымі людзьмі і іх гісторыямі. Хажу па гэтых дамах і адкрываю цудоўных людзей. Уваходжу ў звычайную кватэру, а выхаджу, быццам адкрыўшы новую планету ў планету ў Галактыцы. Гэта вялікая прывілегія. Гэта мае велічэзнае значэнне.
7 студзеня
З дзённіка калядоўніка: Каледаванне любові.
Я вельмі гэта люблю! Я прыйшоў да адной бабулі, размаўляем, а ў момант, калі я збіраюся адыходзіць, бабуля не вытрымлівае і кажа: “Няхай гэта будзе ад Крысі!” – і цмок-цмок-цмок – выцалавала мне шчокі.
Некалькі дзён таму ўжо ад парога я быў бамбаваны любоўю. Адна бабуля яшчэ ад уваходу мне: “Лукаш ты мой любы… Дарагі ты мой…і г.д.” Канешне, без пацалункаў не абышлося.
Так, Бог ведае, што мне, як і кожнаму, хочацца адчуваць сябе любімым, і Ён з вялікім пачуццём гумару спаўняе гэтую патрэбу. Вось такое каледаванне любові.
10 студзеня
Я даведаўся сёння, што св. Антоній – гэта хабарнік. Калі хочаш, каб ён табе ў чымсьці дапамог, то павінен яму паабяцаць, што даш штосьці для бедных. Такі вось Божы хабарнік. У аднаго паляўнічага я з захапленнем разглядаў сапраўды прыгожыя рогі аленя. Я даведаўся, што такія выдатныя прадстаўнікі віду сустракаюцца ў аколіцы Пулаў. Паляўнік сказаў, што мала хто верыць, што гэта праўда. І заявіў, што “трэба ўмець глядзець, каб убачыць”. Гэта глыбокая паляўнічая мудрасць. Як у жыцці, так і з верай: трэба ўмець глядзець, каб убачыць. Можна прайсці побач і гаварыць: “Не, гэта немагчыма, каб такія рэчы былі зусім побач”.
І яшчэ сённяшняя радасць: старасць не азначае знаходжання ззаду. Адзін дзядуля паказваў мне сёння катэхізіс 1925 года. Узяў pendrive', уваткнуў у тэлевізар і кажа: “Праз USB падключу”. І, раз-два, мы ўжо праглядалі здымкі катэхізісу 1925 года на плазме. Няхай ніхто мне не гаворыць, што старыя здаліся.
10 студзеня
Некаторыя гавораць: моладзь сёння такая (і тут пачынвецца нараканне)… А я Вам кажу: я пад уражаннем ад маладых людзей, якіх я ведаю. І я вельмі на іх спадзяюся. Як сказаў на каледаванні адзін паляўнічы: “Трэба ўмець глядзець, каб убачыць штосьці, што існуе, хоць іншым падаецца, што гэтага няма”. Давайце глядзець на моладзь з надзеяй і ўбачым, што навокал ёсць шмат маладых людзей з высокай сістэмай каштоўнасцей. Часам трэба толькі даць ім шанец і цярпліва прабіцца праз стэрэатыпы.
11 студзеня
Зноў аб ежы. Але сёння праз ежу Бог адкрыў сваю дабрыню. Пад канец каледавання няслаба прагаладаўся. І думаю: “З’еў бы што-небудзь”. Уваходжу ў адзін дом, а там такія пахі з кухні ідуць! Я памаліўся, і раптам, раней, чым я паспеў зарыентавацца, быў накрыты столік… а на ім былі і суп, і салат, і селядзец… Кажаш і маеш. Бог Добры.
11 студзеня
Адна жанчына на каледаванні выказала сваё хваляванне, што моладзь адыходзіць ад касцёла. Думаю, што гэта паказчык таго, што праблема ў дарослых, а не ў маладых. Калі не гаворым ім пра жывога Бога, пра Яго вопыт, то даём ім якіясьці пабожныя прамовы, якія яны не прымаюць. Тады Езус становіцца постаццю на столькі сапраўднай, як Болек і Лёлек. Хто б хацеў верыць у Болька і Лёлька? Калі не адчуваю, што Ён сапраўдны, то не стаўлюся да гэтага сур’ёзна. Каб не было б у мяне асабістага адчування, што Бог жывы, то сам я мог бы быць далёка ад Касцёла і веры. Праўду кажучы, менавіта з гэтага адчування ўсё і пачалося. Потым прыйшоў час і для Касцёла. І таму я так цаню яўрэйскі спосаб перадавання веры. Яўрэі казалі сваім дзецям: “Гэта ёсць Бог Абрахама, Ісаака і Якуба. Бог, які вывеў нас з Егіпту”. Яны гаварылі пра канкрэтныя рэчы, якія паказвалі, што гэта ёсць жывы Бог. І гэта нам сёння партэбна.
15 студзеня
Укладваюць мяне на лапаткі візіты да людзей, якія, нягледзячы на відавочную бяду, пакуты, усміхаюцца. Учора я быў у мужчыны, які пакутуе ад рассеянага склерозу і ходзіць на мыліцах, бо хвароба адбірае ў яго спраўнасць ног. І ў якімсьці маменце ён кажа тое, што мяне вельмі ўразіла: “Я ўдзячны, бо я выдзелены, я прымаю гэта”. Не, гэты чалавек быў зусім нармальны. Сказаў гэта вельмі свядома. Сустракаю таксама і іншых, з ракам, і іх жыццю, здаецца, ужо быў вынесены прысуд. Але, нягледзячы на гэта, яны ўсміхаюцца. Заўсёды мяне, быццам ударае, калі зрываецца з іх вуснаў слова: падзяка. Падзяка за тое, што ёсць.
А я? Часта шкадую самога сябе ці хацеў бы, каб іншыя пашкадавалі мяне. Бо так мне цяжка, што хо-хо! І мая адсутнасць падзякі за тое, што маю. Тое, што лічу, што для меня добра толькі тое, што мне падабаецца і мне падыходзіць. Будуюць мяне такія людзі і адначасова клічуць да навяртання майго мыслення. Яны паказваюць мне, што магчыма жыць гэтымі словамі св. Паўла: “Заўжды радуйцеся, несупынна маліцеся,ЗА ЎСЁ ДЗЯКУЙЦЕ; бо такая ёсць воля Божая ў Ісусе Хрысце для вас” (Першы ліст да Тэсалонцаў 5, 16-18).
Кс. Лукаш Кахновіч
Пераклад: Вольга Пінкевіч
Паводле fronda.pl