8 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ўжо ў 20-ы раз.
Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.
Мэта гэтага дня — наданне асаблівай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымка ўсялякіх ініцыятываў, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу.
Усе вернікі заахвочваюцца да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў Касцёла, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты.
Kс. Юрый Марціновіч