Сёння, 8 снежня, разам з усім паўсюдным Касцёлам святкуем ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень Касцёл звяртаецца да Маці Божай і нашай Маці словамі: "Tota pulchra es Maria" - Уся прыгожая Ты Марыя! Яе прыгажосць ўзнікае з чысціні сэрца, якое не было забруджана ні адным грахом. Айцец Нябесны выбраў Яе на Маці свайго Сына і захаваў Яе ад першароднага граху. Бязгрэшнае зачацце, такім чынам, з’яўляецца надзвычайным дарам і прывілеем.
Гэта важнае Марыйные свята прыпадае падчас перыяду Адвэнту, які з'яўляецца часам чулай і малітоўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Тая, якая ўмела лепш за ўсіх чакаць на прыход Месіі, суправаджае нас і паказвае, як нашае падарожжа да Святой Віфлеемскай Ночы ўчыніць жывым і плённым. На працягу гэтых тыдняў разам з Ёю трываем на малітве і ўваходзім на духоўны шлях, які дапаможа нам лепш перажыць Таямніцу Ўцелаўлення.
З ўрыўка Евангелля св. Лукі мы чытаем, як Арханёл Габрыэль падчас Звеставання назваў Марыю «ласкі поўнай» (Лк 1, 26-38). Бог падрыхтаваў Марыю на Маці Божага Сына, які не мог мець маці, абцяжаранай першародным грахом. Адарыў Яе паўнатой сваіх ласк ў момант зачацця. Яна была ўжо тады выкупленая ў выключны спосаб, становячыся дасканалым адлюстраваннем асобы самога Бога. Св. Анзэльм, які памёр 1109, казаў: «О Дзева, поўная ласкі і ласкай змененая! Паўната гэтай ласкі ажыўляе і вяртае жыццё ўсяму стварэнню. Дзева больш за ўсіх блаславёная! Гэтым бласлаўленнем ўвесь свет блаславёны. Творца дабраславіць усё стварэнне, а яно ў адказ дабраславіць свайго Госпада». Гэтыя словы св. Анзэльма з'яўляюцца своеасаблівым каментарыям да прывітання, якое Арханёл Габрыэль накіраваў да Марыі - поўная ласкі.
Розніца паміж Марыяй і намі заключаецца ў тым, што мы нараджаемся пазбаўленыя гэтай ласкі, якой ніколі не была пазбаўленая Марыя. У супольнае жыццё з Божымі Асобамі хрысціянін ўваходзіць у час хрышчэння. Затое Марыя радуецца з яго ўжо з першых гадзін свайго існавання. Яна заўсёды кажа Богу «так». Яе воля заўсёды згаджаецца з прагненнямі Бога. Марыйнае «так» падчас Звеставання выказала асноўную гатоўнасць духа, якое распаўсюдзілася на ўсё яе жыццё. Яна сказала Богу «так» у пачатку свайго жыцця і пазней на ўсіх яго этапах, выконваючы цалкам Яго волю, нават тады, калі воля Найвышэйшага была для Яе незразумелай і цяжкай для прыняцця. Бог, цудоўным чынам, захаваў Марыю ад атрымання ў спадчыну першароднага граху, улічваючы Езуса, які павінен быў з Яе нарадзіцца. Святасць Сына з'яўляецца прычынай апераджальнага асвячэння Маці.
«Ласкі поўная». У гэтых словах Арханёла змяшчаецца асаблівае прызначэнне Марыі, але таксама - у больш шырокім сэнсе - прызначэнне кожнага чалавека. «Ласкі поўная», якая для Марыі з'яўляецца пунктам выхаду, для ўсіх людзей з’яўляецца мэтай: а як сцвярджае Апостал Павел, Бог нас стварыў, каб мы «былі святыя і бездакорныя перад ім у любові». Таму Ён напоўніў нас бласлаўленнем і паслаў Сына Свайго, каб адкупіў нас ад граху. Марыя з'яўляецца шэдэўрам збаўчай місіі - «Уся прыгожая», «Уся святая».
Праўда пра Беззаганнае Зачацце развівалася досыць павольна, патрэбна былі асаблівыя ласкі і святло Св. Духа. На Усходзе ўжо ў VII стагоддзі святкавалася свята «зачацця Ганны», гэта значыць выяўлялася вера ў тое, што Ганна зачала Марыю без першароднага граху. У ІХ стагоддзі гэтае свята прыйшло ў Рым, але ўжо пад назвай «зачацце Марыі». Афіцыйна гэтае свята было зацверджана для Рымскай дыяцэзіі ў XV стагоддзі, а ў XVIII - для ўсяго Касцёла. Аднак найбольшае значэнне для распаўсюджвання новага свята ў Касцёле мела аб'ява дагмату аб Беззаганным Зачацці Марыі Папам Піем ІХ 8 снежня 1854 года. У буле «Ineffabilis Deus» Папа напісаў, што Найсвяцейшай Дзева Марыя ад першай хвіліны свайго зачацця была захавана ад першароднага граху.
Пацвярджэннем абвешчанага дагмату былі словы Прачыстай Панны да дзяўчынкі Бернадэты, якой Яна з’явілася ў Люрдзе ў 1858 годзе. Тады святая Бернадэта спытала Прыгожую Пані, хто яна такая; Марыя адказала: "Я - Беззаганнае Зачацце». Таксама падчас з'яў, якія мела св. Кацярына Ляборе і з'яў у Фаціме Марыя адзначала гэты факт.
Захаванне Марыі ад першароднага граху азначае для Яе ў той жа момант свабоду ад усялякіх наступстваў гэтага граху ў маральным парадку, а значыць і свабоду ад схільнасцяў да граху. Праўда аб тым, што ні адзін грэх, нават самы маленькі, не крануў Марыю на працягу ўсяго жыцця, зусім не азначае, што яна была вольная ад спакус злога духа. Паколькі ў Пісанні чытаем, што злы дух спакушаў таксама Езуса, самога Бога. Калі сатана так вёў сябе з самім Госпадам, што можна сказаць пра Марыю, якая была толькі чалавекам? Д'ябал спакушаў Яе, але давяраючы Госпаду, яна перамагала яго спакусы. Яе асаблівая матчыная блізкасць да Езуса была напэўна падставай да вялікіх нападаў д'ябла на Яе, больш, чым на іншага чалавека. Аднак, будучы асаблівым чынам ахіленая святасцю Бога, у сэрцы Марыі заўсёды перамагала каханне і не знайшлося ў ім месца для зла, якое Яе акружала.
У Беззаганнай Марыі знаходзім таксама ўзор чысціні, які вельмі неабходны ў сучасным свеце, дзе чысціня часта недаацэньваецца, абсмяяная, дзе шмат людзей жыве ў распусце, распушчанасці, дзе ў сродках масавай інфармацыі і іншых месцах неаднаразова атакуе нас парнаграфія. Хрысціянін пакліканы, каб змагацца за чысціню свайго сэрца, якая з'яўляецца вялізным багаццем і дазваляе па-сапраўднаму любіць іншага чалавека.
Катэхізіс вучыць:«чысціня цесна звязана з высілкам панавання над сабой, што з'яўляецца школай чалавечай свабоды. Альтэрнатыва ясная: альбо чалавек кіруе сваімі страсцямі і знаходзіць супакой, або ім падняволіцца і стане няшчаснай асобай. Годнасць чалавека патрабуе, каб яна дзейнічала ў адпаведнасці са свядомым і свабодным выбарам, сталым і ўнутрана пэўным асабістым перакананнем, а не толькі пад уплывам інстынктыўных штуршкоў ці знешняга прымусу. А такой годнасці чалавек дасягае, калі - вызваліўшыся з усякай няволі страсцей - ідзе да сваёй мэты, свабодна выбіраючы дабро і пільна і ўмела ўжываючы адпаведныя да гэтага сродкі»
«Панаванне над сабой з'яўляецца доўгай працай і патрабуе вытрымкі. Ніколі нельга думаць, што яно дасягаецца раз і назаўсёды. Кантроль над сабой патрабуе намаганняў, да якіх трэба зноў і зноў вяртацца на працягу ўсяго жыцця». Захаванне чысціні сэрца патрабуе шмат намаганняў. Трэба неаднаразова мець адвагу ісці супраць сучаснага менталітэту. Прыказка кажа, што толькі мёртвыя рыбы плывуць па цячэнню.
Вынікам першароднага граху ёсць схільнасць да зла ў кожным з нас. Гэтая схільнасць называецца таксама пажадлівасцю. У нас няма ўжо той першапачатковай гармоніі, аднак маем свабодную волю, якую трэба пастаянна ўмацоўваць. Ёсць таксама неабходная дапамога ад Бога, пра якую можам Яго прасіць праз заступніцтва Марыі і святых. Да гэтага трэба захоўваць разважлівасць, пазбягаючы таго, што можа прывесці да граху: розных месцаў, сітуацый, знаёмстваў, малюнкаў.
Усе намаганні, якія тычацца гэтай сферы, выконваюцца з любові да Бога, павагі да іншага чалавека і свядомасцю, што служыць гэта для нашага дабра, нашай свабоды, радасці і святасці. Берагчы чысціню паводзін у нашых асяроддзях і месцах, у якіх знаходзімся.
Паводле Сatholic Media-Center