Дзень малітвы за вязняў быў усталяваны ў 2009 г., і адзначаецца кожны год 26 сакавіка, у дзень успаміну св. Дызмы, заступніка ўсіх зняволеных.
Ініцыятыва стварэння Дня малітвы за вязняў належыць Таварыству Евангелічнай Дапамогі Зняволеным разам з яго заснавальнікам айцом Янам Сікорскім, а таксама з галоўным капеланам і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Камісіі Каталіцкага Турэмнага Душпастырства айцом Паўлам Войтасам.
Ідэя ўсталявання Дня малітвы за зняволеных з'яўляецца адказам на патрэбу агарнуць малітвай асабліва тых арыштантаў, якія знаходзяцца далёка ад Бога, не бачаць сэнсу ў навяртанні або губляюць надзею на Божу міласэрнасць.
Давайце ахвяруем ім свае малітвы і будзем трымаць у памяці словы св. Яна Паўла ІІ, які, звяртаючыся да вязняў, аднойчы сказаў:
-Вы прыгавораныя, гэта праўда, але не асуджаныя. Кожны з вас з дапамогай ласкі Божай можа стаць святым.