Тлусты чацвер, падобна як большасць традыцыйных і народных святаў, звязаны з рэлігійным календаром – прыпадае заўсёды ў апошні чацвер перад Вялікім постам. Сёлета (2024 г.) гэта 8 лютага, бо 14 лютага – Папяльцовая серада, што азначае пачатак 40-дзённага часу пакаяння.
Святкаванне Тлустага чацвярга мае, аднак, характар свецкі, аб чым сведчаць між іншым стосы пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты дзень.
Тлусты чацвер – дзень прывілеяваны, ён указвае на запусныя святы, на якіх павінны быць пончыкі і хрушчы.
Гэтая традыцыя, несумненна, старая, бо паходзіць яшчэ са старажытнасці, калі ў Рыме гучна святкавалі надыходзячую вясну і развітваліся з зімой. Тады ўжывалася галоўным чынам тлустае мяса, якое шчодра запівалі алкаголем. Але ў той час елі таксама адмысловыя пончыкі, якія рабіліся з хлебнага цеста. Яны былі не салодкія, а начыненыя беконам.
Тлусты чацвер – першы дзень апошняга тыдня карнавалу, які пачаўся пасля святаў Божага Нараджэння. Гэта тыдзень асаблівы. Гэты перыяд завецца Запустамі ці Мясапустамі – бо ў Вялікі пост раней мяса знікала са сталоў. Сёння таксама вельмі часта вернікі дабраахвотна прымаюць пастанову на час Вялікага посту не спажываць мясных страваў.
Усе карнавальныя забавы і гучныя святы павінны скончыцца ў Папяльцовую сераду, ці Папялец. З гэтага часу ўжо нельга праводзіць гучныя забавы, вяселлі, бо паводле вучэння Каталіцкага Касцёла гэта час пакаяння і навяртання. Гэта дасканалы час для “інвентарызацыі” стану сваёй душы.
Кс. Юрый Марціновіч