Skip to main content

Свята Ахвяравання Пана

Свята Ахвяравання Пана ўсталявана ў памяць ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына, Езуса, у Ерузалімскай святыні. 2 лютага адзначаецца таксама Дзень кансэкраванага жыцця. Кансэкраваныя асобы, падобна як Езус у Ерузалімскай святыні, ахвяруюць сваё жыццё выключна служэнню Богу. 

Паводле Евангелля, Марыя і Юзаф, па законе Майсея, ахвяруюць свайго першароднага сына - Езуса Богу ў храме. Тады таксама Сімяон прамовій прароцтва, называючы Езуса «Святлом для асвятлення язычнікаў і хвалой народа Твайго Ізраіля». Таму гэтае свята багатае сімволікай святла.

 У Ерузаліме, дзе Ахвяраванне Пана адзначалася ўжо ў IV ст., святкаванні праводзіліся звычайна ноччу - ладзіліся ўрачыстыя працэсіі са свечкамі.

Літургічную дату свята вызначае дата заканчэння часу ачышчэння Марыі пасля нараджэння дзіцяці. 

У Заходнім Касцёле свята было ўведзена ў VII ст. У Рыме ў гэты дзень адбывалася найстарэйшая Марыйная працэсія, удзельнікі якой неслі запаленыя свечкі. Праўдападобна гэтая працэсія ішла  да найвялікшага рымскага санктуарыя - базылікі св. Марыі Маджорэ -  што і надало гэтаму святу Марыйны характар. 

У Х ст'яўляецца абрад блаславення свечак, які яшчэ больш падкрэслівае і ўзбагачае сімволіку святла. Яна звязана непасрэдна з велікодным пасхалам, які азначае перамогу над смерцю, грахом і сатаной. 

Ахвяраванне Езуса азначае пачатак Новага Запавету і Новага Святарства, у якім Сын Божы сам з'яўляецца Святыняй, Святаром і Ахвярай. Сутнасць гэтага свята падкрэслівае ўніверсальнасць збаўлення, якое распаўсюджваецца на ўсе народы.

Рэдагавана: 08 Снежня 2015