Кожную пятніцу вернікі Каталіцкага Касцёла абавязаны ўстрымлівацца ад спажывання мясных страваў, паколькі гэта дзень успаміну збаўчай для нас Мукі і Смерці Пана Езуса. У выключных сітуацыях, аднак, яны вызваляюцца ад гэтага абавязку.
Гэта ясна тлумачыць канон 1251 Кодэксу кананічнага права.
У ім гаворыцца, што “ўстрыманне ад спажывання мяса або іншых страваў, згодна з рашэннем Канферэнцыі Біскупаў, належыць захоўваць ва ўсе пятніцы ўсяго года, за выключэннем таго, калі ў гэты дзень прыпадае якаясьці ўрачыстасць. Таксама ўстрыманне і пост абавязваюць у Папяльцовую сераду і ў пятніцу Мукі і Смерці Пана нашага Езуса Хрыста”.
У сваю чаргу ў каноне 1252 высвятляюцца прычыны адмаўлення ад спажывання мяса ў пятніцу:
“Закон аб устрыманні датычыць асобаў, якім споўнілася 14 гадоў, закон жа аб посце – усіх паўналетніх асобаў, ажно да распачацця шасцідзясятага году жыцця. Душпастыры і бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб таксама тыя, каго з прычыны малодшага ўзросту не абавязвае яшчэ закон посту і ўстрымання, былі ўведзены ў аўтэнтычны дух пакаяння”.
Устрыманне – згодна з канонам 1251 – становіцца адменена ўрачыстасцю. Такі ранг мае ўрачыстасць Усіх Святых, якая ў 2019 г. прыпадае ў пятніцу. Таму 1 лістапада гэтага года, нягледзячы на тое, што гэта пятніца, можна спажываць мясныя стравы.
JM