9 лістапада 324 г. св. Сільвестр, Папа, урачыста пасвяціў базыліку ў гонар Збаўцы. Базыліка была пабудавана каля старадаўняга палаца Латеранаў, які ахвяраваў Касцёлу імператар Канстанцін Вялікі.
Паколькі праз некаторы час ля базылікі быў пабудаваны баптыстэрый, г.зн. будынак, прызначаны для здзяйснення хрышчэння. Ён быў прысвечаны св. Яну Хрысціцелю, які стаў другім апекуном базылікі. Вакол Латэранскай базыліцы канцэнтравалася жыццё Касцёла на працягу тысячу гадоў. У ёй праходзілі Сіноды, а таксама пяць Паўсюдных Сабораў.
Хоць рэзідэнцыяй Папы стаў Ватыкан, Латэранскай базіліка застаецца важным Саборам Рыма. Базыліка св. Яна на Латэране – Рымская катэдра – гэта Маці ўсіх касцёлаў у свеце. Гэта сімвал веры хрысціян першых стагоддзяў, якія адчувалі патрэбу ў тым, каб аб'яднацца ў адным супольным месцы для цэлебрацыі Слова Божага і святых сакрамэнтаў.
Гэтае літургічнае свята – свята ўсіх касцёлаў у свеце. Акрамя таго, святкаванне гэтага свята ва ўсім Каталіцкім Касцёле сведчыць аб адзінстве і любові вернікаў да Рымскага Пантыфіка.
JM