Skip to main content

Як можна дапамагчы душам памерлых?

Засталося некалькі дзён да ўрычыстасці Усіх Святых. Гэта асаблівы час малітвы за тых, хто ўжо знаходзіцца па іншым баку жыцця. Як яшчэ мы можам дапамагчы памерлым, якія знаходзяцца ў чысццы?

Перш за ўсё, ахвяраю св. Імшы, якую немагчыма нічым замяніць. 

Па другое, цярпеннем. Любыя фізічныя або духоўныя пакуты, ахвяраваныя за душы ў чысццы, прыносяць ім палёгку. 

Ружанец пасля св. Імшы з'яўляецца дзейсным сродкам дапамогі душам чысццовым. Дзякуючы штодзённай ружанцовай малітве многія душы, якім пакутаваць прыйшлося б яшчэ доўгі час, будуць вызваленыя.

Крыжовы шлях, ахвяраваны за іх, таксама прыносіць ім вялікую палёгку. 

Каштоўнейшым дарам для душ з'яўляюцца адпусты. Хто пры жыцці ахвяроўвае адпусты за душы ў чысццы, сам атрымае ласку поўнага адпушчэння сваіх правін. 

Міласціна і добрыя ўчынкі, асабліва на кошт місій. 

Запаленыя свечкі, таксама дапамагаюць душам у чысццы, бо, па-першае, гэта акт памяці і любові, а па-другое, яны асвечаныя і асвятляюць цемру душ ў чысцы. 

Акрапленне асвечанай вадой таксама палягчае іх пакуты. 

Усе пералічаныя вышэй спосабы дапамагаюць душам памерлых як мага хутчэй дайсці да мэты свайго існавання.

Паводле радаў Марыі Сіммы

Рэдагавана: 08 Снежня 2015