Дзень Усіх Святых з'яўляецца днем, калі ўспамінаем пра памерлых. Вядома, свята памерлых мае універсальны характар, і святкуецца ў кожным каталіцкім касцёле па ўсім свеце. Святкаванне менавіта ў гэты дзень, 1-га лістапада, прызначыў, Папа Грыгорый IV у 837 годзе. Як мы святкуем Дзень усіх святых? Якія традыцыі і звычаі свята памерлых захоўваюцца і цяпер?
Урачыстасць гэтую адзначаюць таксама многія пратэстанцкія цэрквы, англікане і некаторыя галіны лютэранства. Свята было заснавана дзеля таго, каб ушанаваць невядомых святых, не вынесеных афіцыйна на праслаўленне Касцёлам. Свята Усіх Святых распачынае перыяд, прысвечаны памяці памерлых, таму што ў гэты дзень - а таксама ў наступныя дні лістапада - вернікі наведваюць магілы родных. Да заступніцтва святых звяртаюцца падчас важных падзеяў Касцёла. Спяваецца Літанія да Усіх Cвятых, якая адносіцца да найстаражытнейшых літанійных малітваў і адзіная, якая знаходзіцца ў літургічных кнігах (у літургіі Вялікай Пятніцы).
У першых стагоддзях хрысціянства Касцёл не ўспамінаў святых. Першапачаткова пачалі аддаваць пашану Маці Божай, пасля мучанікам, наведваючы іх магілы ў гадавіну смерці. У чацвёртым веку, на Усходзе ўспаміналі ўсіх мучанікаў у адзін дзень. Пасля пачалі ўспамінаць пабожных паслядоўнікаў: папаў, манахаў, паннаў. Калі зазірнуць у гісторыю ўрачыстасці Усіх Святых, то аказваецца, што на пачатку гэты дзень святкавалі ў траўні, які быў прысвечаны памерлым.
У 731 годзе ўрачыстасць Усіх Святых была перанесена Папам Грыгорыем III з 13 мая на 1 лістапада. З таго часу яна атрымала паўсюднае вымярэнне. Лічыцца, што гэтая змена магла быць спалучана з практычнымі аргументамі (існавала праблема пракарміць шматлікую колькасць паломнікаў, прыбываючых ў Рым у вясенні перыяд) альбо ідэалагічнымі - дзень 1 лістапада пачаў канкураваць з язычніцкім святам. У 837 годзе Папа Грыгорый пастанавіў, каб 1 лістапада быў днём прысвечаным памяці не толькі мучанікаў, але ўсіх святых Каталіцкага Касцёла.
Паводле народных павер'яў, да сённяшняга моманту ёсць звычай класці на магіле хлеб з маслам, цукеркі або пакідаць вячэру, каб накарміць галодныя душы, якія ў гэтую ноч вяртаюцца на зямлю. Таксама спецыяльна выпякалі хлеб, якім дзяліліся з жабракамі, каб яны маліліся за памерлых. Сёння ўсе гэтыя народныя традыцыі былі зменены на супольныя набажэнствы ў касцёлах, наведванне могілак і малітвы за памерлых.
Звычай наведвання могілак вядомы амаль усім народам і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Хрысціяне заадаптавалі яго і надалі яму рэлігійнае значэнне. Дзень Усіх Святых святкуецца ў Касцёле праз цэлебрацыю св. Імшы, падчас якой святары апранаюць белы арнат, сімвалізуючы радасць і ўрачысты настрой. У гэты дзень ладзіцца ўрачыстая працэсія на могілкі і супольная малітва за памерлых. Людзі наведваюць магілы сваіх родных і блізкіх, падарожнічаючы па ўсёй краіне. У знак памяці памерлых, на надмагільных плітах запальваюць знічы і свечкі, ускладваюць кветкі. Гэта своеасаблівы час для разважання над плыннасцю і часовай абмежаванасцю нашага жыцця. Урычыстасць Усіх Святых распачынае актаву малітваў за памерлых (1-8 лістапада), калі вернікі могуць атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах, а таксама за наведванне могілак.
Паводле gazetawroclawska.pl