Тыдзень назад, 27 кастрычніка, каталіцкі Касцёл святкавала гадавіну асвячэння ўласнага касцёла. Гэта своесаблівы дзень, калі кожная парафія дзякуе Богу за сваю святыню. Вашай увазе прадстаўляем артыкул, які апісвае гісторыю, значэнне і іншыя цікавыя звесткі, якія датычаць гэтай урачыстасці.
Пачаткі тытулу касцёла
Першапачатковае значэнне лацінскага слова titulus – надпіс на камені або карце. Titulus гэта юрыдычны тэрмін. Яго назва паходзіць ад мармуравых таблічак з уласным імем уладара, якія размяшчалі на фасадзе дому, напрыклад, titulus Eusebeii, Prudentis. Дамы, у якіх збіраліся першыя хрысціяне, нічым не адрозніваліся ад іншых. У Рыме і ваколіцы іх называлі tituli. Titulі надавалі права ўласнасці. Уладарамі першых касцёлаў былі мучанікі, якія аддавалі сваё жыцце за веру. З часам да тытулаў гэтых дамоў сталі дадаваць прыметнік святы.
Калі стала павялічвацца колькасць хрысціян, прыватныя дамы для іх супольнасці былі ўжо недастатковымі. Большыя будоўлі сталі неабходнымі. Імі сталі базылікі. Алтар у базыліках стараліся размяшчаць над гробам святых, а менавіта над рэліквіямі мучанікаў. У той час быў распаўсюджаны звычай выбару святых заступнікаў у якасці тытулу касцела. Ад каралінскіх часоў, асабліва ў Германіі, імёны святых заступнікаў надавалі будынкам касцёлаў у якасці тытулу. Пазней быў прыняты звычай размяшчэння на алтары абразоў звязанных з тытулам.
Наданне касцёлу тытулу
Як правіла, тытул касцёла павінен быць выбраны ў момант яго заснавання, а пазней пацверджаны падчас абраду асвячэння або бласлаўлення касцёла. Наданне касцёлу тытулу можна параўнаць з тым, калі дзіця атрымоўвае імя падчас хросту.
Тытулам касцёла могуць быць: Найсвяцейшая Тройца, Пан наш Езус Хрыстос з нагоды таямніцы з яго жыцця або імя, якое ужо ўведзена ў літургію, Святы Дух, Найсвяцешая Панна Марыя з якой-небудзь нагоды ўжо прынятай ў літургіі; святыя Анёлы, а таксама Святыя ўнесенныя ў Рымскі Мартыролаг. Не можа быць выбрана за тытул касцёла асоба бласлаўленага, святкаванне якога яшчэ не ўнесена да зацверджанага бягучага каляндара. Тытул касцёла павінен мець толькі аднаго заступніка, выключэннем з’яўляюцца толькі тыя святыя, якія разам змешчаны ў каляндары. Пасля надання касцёлу тытулу, яго нельга змяняць(Кананічнае права, кан.1218), хіба толькі калі Апастольская сталіца з-за сур’ёзных прычынаў згодзіцца на змену.
Свята тытулу касцёла
Ужо ў старажытнасці хрысціяне вызначалі гадавіну асвячэння касцёла (лац.dedicatio ecclesiae). Гаварылі пра dies natalis - дзень нараджэння касцёла або базылікі. У выпадку, калі касцёл меў у тытуле імя святога, дзень гадавіны быў успамінам гэтага святога.
Сярод гадавін асаблівае значэнне захавалі: урачыстасць асвячэння базылікі латэранскай (9 лістапада), базылік Найсвяцейшай Панны Марыі, Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Гадавіну кансэкрацыі ўласнага касцёла святкуюць як урачыстасць ў апошнюю нядзелю кастрычніка. Асаблівае значэнне ў літургіі мае гадавіна асвячэння кафедральнага касцёла. Гэты дзень лічыцца святочным для ўсёй дыяцэзіі.
Прымаючы ўдзел у літургіі вернікі могуць атрымаць поўны адпуст. Яго можна атрымаць, калі свята адзначаюць у меншых базыліках, у катэдральным касцёле, у санктуарыі і ў парафіяльным касцёле. Нельга атрымаць поўны або частковы адпуст, як іншы раз гэта няправільна інтэрпрэтуюць, у выпадку свята тытулу касцёла ў філіяльным, рэктарскім касцёле, а таксама ў капліцы. Урачыстасць тытулу касцёла часта звязваюць з кірмашом і народнымі забавамі, таму фэст на тэрыторыі парафіі называюць адпустам.
Кс. Збігнеў Кобус
Крыніца: Opus Dei
Пераклад: Валюсь Мар’я