У чацвёртую велікодную нядзелю, якая называецца Нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначалі 54-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях. У гэты дзень вернікі маліліся аб пакліканнях да святарскага, кансэкраванага і місіянерскага жыцця.
Нядзеля Добрага Пастыра традыцыйна пачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях. Сёлета ён працягваецца з 7 па 13 мая. У гэты час усе вернікі павінны ўсвядоміць, што першым пакліканнем чалавека з’яўляецца пакліканне да прыняцця дару чалавечнасці, з удзячнасцю да Створцы, які ўчыніў нас на Сваё падабенства.
Другім з’яўляецца пакліканне да святасці, значыць быць чалавекам у гэтай напрыгажэйшай версіі. Трэцяе пакліканне канкрэтнае, да рэалізацыі святой чалавечнасці ў сужэнстве і сям’і, у святарстве або кансэкраваным жыцці. Менавіта ў сем’ях і ў параіі мы павінны дапамагаць маладым людзям у выспяванні да рашэння аб пакліканні.
Тыдзень малітваў аб пакліканнях – гэта час з’яднання ў малітве ўсіх вернікаў, якія з верай будуць даручаць добраму Богу інтэнцыі кожнага чалавека, які распазнае сваё пакліканне і жадае з адказнасцю споўніць місію, давераную яму Панам.
Хочам у гэты асаблівы час Тыдня малітваў аб пакліканнях скласці падзяку за неспасцігальны дар Божай ласкі, які ўпісаны ў кожнае чалавечае пакліканне. Гэта ў ім выражаецца веліч Божай любові, якая ляжыць у аснове чалавечага выбару, павагі для адвечнага Божага дабра і абяцання пераможнай моцы Духа Святога.
Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях – ініцыятыва Папы Паўла VI, які ў адказ на ўпадак пакліканняў да святарства і манаскага жыцця пастанавіў, каб адна з нядзеляў велікоднага перыяду была прызначана менавіта на малітву аб пакліканнях. Упершыню Дзень малітваў аб пакліканнях прайшоў 12 красавіка 1964 г.
Кс. Юрый Марціновіч