Марыі Магдалене здалося, што Ён садоўнік. Кляоп і яго сябар, па дарозе ў Эмаус, прынялі Езуса за вандроўніка, да таго часу, пакуль Ён не паламаў з імі хлеб. Калі Езус стаяў на беразе і клікаў сваіх, занятых рыбалкай, вучняў, Пётр і іншыя не пазналі Яго.
Ян піша, што калі адзінаццаць вучняў ўпершыню ўбачылі Уваскрослага Езуса, яны палічылі, што бачаць духа. І ёсць яшчэ ўрывак з Евангелля ад Мацвея 25: 31-46, дзе Езус абяцае сваім вучням, што калі Ён зноў з’явіцца, то будзе ў вобразе жабрака, вандроўніка, хворага або зняволенага.
Хрыстос памёр. Хрыстос уваскрос. Хрыстос прыйдзе зноў, і зноў, і зноў. Але вы, верагодна, не распазнаеце Яго, які здзяйсняе гэта. Наадварот, вы можаце ўбачыць чалавека, які не адчувае нічога акрамя збянтэжанасці, цяжкасцяў і цяжару. Аўтсайдэра, на якога ў вас проста няма часу.
Гэта паўтараючае пасланне Велікоднай гісторыі. Езус ужо тут, у свеце, чакае ад сваіх вучняў, што яны ўбачаць і пазнаюць Яго. Святы Дух і Божая любоў не звязаны ні чалавечымі структурамі, ні звыклымі межамі.
Як важна, каб у гэты Святы Тыдзень мы, як хрысціяне, перасталі сцвярджаць сваё права выключаць тых, з кім мы не згаджаемся. Але да гэтага часу гэтага не разумеем. Мы працягваем лічыць, што мы - Пётр, які трымае ключы Валадарства нябеснага. На шчасце для нас жа, хоць Езус і перадаў гэтыя ключы, аднак у Яго няма ніякіх праблем з тым, каб ігнараваць усе нашыя зачыненыя дзверы. Ён прыходзіць і адыходзіць тады, калі Сам лічыць патрэбным, прымае любую неабходную Яму форму і ўвесь час нагадвае нам «Не бойцеся».
Мне вельмі моцна падабаецца гэта ў Ім. Я захапляюся Яго грэбаванню чалавечымі дамовамі і абмежаваннямі. Я ўдзячны, што кожны Вялікдзень мы зноў і зноў чуем пра тое, наколькі ж неабсяжная Божая любоў, на самой справе. Будучы абмежаванымі чалавечымі стварэннямі, мы ўвесь час імкнемся звязаць, абыйсці і звесці да нуля Божую прысутнасць у гэтым свеце, якая заўсёды выклікае ў нас трывогу. Мы глядзім на іншых людзей, якія адрозніваюцца ад нас, ведаючы што Біблія кажа нам, што яны створаны па вобразу і падабенству Божаму, і да гэтага часу не бачым у іх Хрыста. Але Бог не можа быць звязаны, адхілены або разбураны. І Хрыстос заўсёды будзе адлюстроўвацца ў асобах, на якіх мы глядзім са страхам ці агідай.
Вялікдзень нагадвае хрысціянам быць больш пакорнымі. Ён пераказвае гісторыю пра тое, як мы, людзі, з усіх сіл імкнуліся знішчыць найвялікшы прыклад Божай любові на зямлі. Вялікдзень паказвае нам, што нават нашыя найлепшыя спробы такога адмаўлення і разбурэння ў канчатковым выніку выглядаюць проста нікчэмнымі, у святле паўсюльпрысутнай, стала абнаўляючай жыццё, Божай любові да гэтага свету. Велікодныя тэксты таксама нагадваюць, якія цяжкасці маюць нават верныя з разуменнем Божай адкупленчай працы. Мы, падобна, ухіляемся ад недаацэньвання Бога. На шчасце, Бог мае тыя ж намеры, насуперак нашым чаканням.
Паводле Ministry Matters