Кожны год сярод каталікоў і іншых хрысціян ідуць гарачыя абмеркаванні аднаго і таго ж пытання: Хэлоўін – гэта сатанінскае ці проста свецкае свята? Ці можна дазваляць дзецям пераапранацца прывідамі і гоблінамі? У пыле дэбатаў варта яшчэ раз зазірнуць у гісторыю Хэлоўіна. Гісторыя паказвае, што Хэлоўін далёка не язычніцкае, а хрысціянскае свята, гісторыя якога налічвае каля 1300 гадоў.
Хрысціянскія вытокі Хэлоўіна
"Хэлоўін" (Halloween) – гэта скарот фразы «Вігілія Усіх Святых" («All Hallows Eve». Слова "Hallow" можа быць назоўнікам і дзеясловам. Як назоўнік, ён з'яўляецца стараангельскім азначэннем святога. Як дзеяслоў, азначае «зрабіць ці лічыць каго-небудзь ці што-небудзь святым). Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, пачало адзначаецца з пачатку восьмага стагоддзя і было ўведзена Папам Рыгорам III у Рыме (Праз стагоддзе Папа Рыгор IV распаўсюдзіў свята).
Язычніцкія вытокі Хэлоўіна
Нягледзячы на тое, што некаторыя каталікі і іншыя хрысціяне ўсё часцей гавораць пра язычніцкія вытокі Хэлоўіна, такія меркаванні безгрунтоўныя. Першыя спробы паказаць нейкую сувязь паміж Днём Усіх Святых і кельцкім святам ураджаю Самайн, з'явіліся больш за тысячу гадоў пасля таго, як Дзень Усіх Святых стаў універсальным святам, і няма ніякіх доказаў, што Папы Рыгор III ці Рыгор IV ведалі пра існаванне святкавання Самайн. Тым не менш, элементы Свята Ураджаю захаваліся ў кельцкай сялянскай культуры, нават і сярод хрысціян. Дарэчы, калядная ялінка, абавязаная сваім паходжаннем дахрысціянскім германскім традыцыям, але не з'яўляецца пры гэтым у сучасным уяўленні язычніцкім атрыбутам.
Спалучэнне кельцкіх і хрысціянскіх традыцый
Кельцкія традыцыі ўвасаблялі ў сабе вогнішчы, выразанне контура твара з рэпы (а ў Амерыцы з гарбузоў) і іншыя язычніцкія практыкі. Аднак сумніўныя аспекты Дня Усіх Святых: прывіды і дэманы, на самай справе, зарадзіліся ў народнай хрысціянскай традыцыі. Існавала перакананне, што ў пэўную пару года заслона, што аддзяляе зямлю ад нематэрыяльнай рэчаіснасці: чысцілішча, рая і пекла, становіцца больш тонкай і таму можна ўбачыць духоўныя целы (анёлы, душы памерлых ці нават д’ябла). Такім чынам, традыцыйныя касцюмы Хэлоўіна бяруць збольшага свой пачатак з гэтых павер’яў, чым ад кельцкіх язычніцкіх культаў.
Першы анты-каталіцкі напад на Дзень Усіх Святых
Сённяшнія атакі на Дзень Усіх Святых далёка не першыя. У пострэфарматарскай Англіі, святкаванне гэтага дня было пад забаронай, а кельцкія сялянскія звычаі, звязаныя з ім, былі абвешчаны па-за законам. Свята Божага Нараджэння і яго традыцыі, таксама пераследваліся. У 1647 годзе пурытанскі парламент забараніў іх. На паўночным усходзе ЗША, пурытане таксама не дазволілі святкаваць, як Божае Нараджэнне, так і Дзень Усіх Святых. Традыцыі былі ўзноўлены ў 19 ст. нямецкімі католікамі (у выпадку Калядаў) і ірландскімі католікамі (у выпадку Хэлоўіна).
Камерцыялізацыя Дня Ўсіх Святых
Негатыўнае стаўленне да Дня Ўсіх Святых быў у значнай ступені выразам антыкаталіцкасці (а таксама антыірландскай прадузятасці). Аднак да пачатку 20 стагоддзя, Дзень Усіх Святых, як і Каляды, набылі вельмі камерцыйны кшталт, не маючы нічога супольнага з хрысціянтвам. Уздым папулярнасці фільмаў жахаў, асабліва канца 70-х і 80-х гадоў, збудавалі вельмі негатыўную рэпутацыю Хэлоўіна. Далілі алей у агонь прэтэнзіі меркаваных сатаністаў і вікінгаў, якія стварылі міф, што Дзень Усіх Святых быў іх язычніцкім святам, а хрысціяне толькі прысвоілі яго.
Другі анты-каталіцкі напад на Дзень Усіх Святых.
Новы супраціў Дню Усіх Святых з боку некатолікаў пачаўся ў 1980-х гадах, між іншым з-за меркавання, што Хэлоўін – гэта "Ноч д'ябла", з-за прыдуманых легендаў аб атрутах ды вострых лёзах ў цукерках; і, часткова з-за відавочнай апазіцыі да каталіцызму. Джэк Чык, антыкаталіцкі фундаменталіст, які прадстаўляў Святое Пісанне ў коміксах, узначаліў гэты рух. У канцы 1990-х гадоў многія каталікі, нават не падазраючы пра антыкаталіцкія напады на ўрачыстасць Усіх Святых, таксама пачалі прадузята ставіцца да Хэлоўіна. Іх падазрэнні павялічыліся, калі ў 2009 годзе, артыкул адной з брытанскіх газет спарадзіў гарадскую легенду, што Папа Бенедыкт XVI заахвочваў католікаў не святкаваць Хэлоўін. Нягледзячы на тое, што ў тэксце артыкула не было ні слова праўды, альтэрнатыўныя ўрачыстасці сталі папулярнымі і застаюцца такімі па сённяшні дзень.
Альтэрнатывы святкавання
Як ні дзіўна, аной з самых папулярных хрысціянскіх альтэрнатыў святкавання Хэлоўіна з'яўляецца свецкае "Свята ўраджаю", якое мае значна больш агульнага з кельцкім святам Самайн, чым Хэлоўін. Вядома, няма нічога заганнага ў святкаванні дня ўраджаю “хрысціянізуючы” яго. Іншай папулярнай каталіцкай альтэрнатывай Хэлоўіна з'яўляецца Вечар Усіх Святых, якія праводзяцца на Дзень Усіх Святых. Там таксама ёсць касцюмы і цукеркі, але яе ўдзельнікі пераапранаюцца ў вобразы святых, а не ў розную нечысць. Склалася парадаксальная сітуацыя наноў хрысціянізаваць тое, што першапачаткова было хрысціянскім. Святкуючы ўрачыстасць Усіх Святых, раскажыце сваім блізкім пра хрысціянскія вытокі, а таксама пра глыбокі духоўны сэнс гэтага дня і калі ўбачыце побач штосьці язычніцкае, памаліцеся абавязкова малітвай да св. Міхала Арханёла.
Scott Richert
Паводле Сatholicism.about.com
Пераклад з ангельскага Любоў Сетак