Традыцыйна месяц кастрычнік прысвечаны малітве ружанца. У кожнай парафіі перад ці пасля Імшы вернікі разам са святаром сумесна моляцца на Ружанцы. Адным з найбольш вядомых цудаў малітвы Ружанца лічыцца цуд у Хірасіме.
Пасля ядзернага ўдару аказалася, што ў горадзе ацалела 2 дамы (усе астатнія былі цалкам разбураныя), а ў дамах засталіся жывымі людзі. Па іх словах, у ноч перад трагедыяй ім з’явіўся анёл і завёў іх у сем’і, якія паслухалі заклік Багародзіцы маліцца на ружанцы. Эксперты ЗША прызналі, што гэтая з'ява мае звышнатуральны характар.
Цяперашнюю форму малітвы «Вітай, Марыя» зацвердзіў Папа Пій V ў 1566 годзе. А айцом Ружанца лічыцца св. Дамінік. У Сярэднявечча Ордэн Дамініканцаў папулярызаваў ружанцовую малітву сярод людзей.
Паводле часопісу credo