Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы: укленчыць перад таямніцай

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Літургічны каляндар

u troh asobahНядзелю Найсвяцейшай Тройцы мы святкуем у першую нядзелю пасля Спаслання Духа Святога. Сёлета яна адзначаецца 7 чэрвеня.

Вера ў Адзінага Бога ў Трох Асобах – адзін з найбольш спецыфічных элементаў хрысціянства. Існаванне Найсвяцейшай Тройцы – гэта догмат нашай веры. Яго аб’явіў нам Езус Хрыстус.

Праўда аб таямніцы Найсвяцейшай Тройцы з’яўляецца для нас настолькі важнай таму, што прадстаўляе Пана Бога такім, якім Ён ёсць. Бог існуе адзін у сваёй сутнасці, але ў Трох Асобах.

Боскія Асобы адрозніваюцца між сабой сапраўды так, што адна Асоба не з’яўляецца другой. Яны маюць агульную Божую прыроду, усе прыкметы і дзеянне Бога. Адрозніваюцца яны толькі паходжаннем: Бог Айцец не паходзіць ні ад каго, Сын Божы паходзіць праз адвечнае і духоўнае нараджэнне ад Айца, Дух Святы паходзіць праз супольны подых любові Айца і Сына.

Першую Асобу адрознівае айцоўства, Другую – сыноўства, Трэцюю – паходжанне ад Айца і Сына.

З сімволікай Тройцы мы ўпершыню сустракаемся ў хрысціянскім мастацтве яшчэ ў IV стагоддзі. Ужо тады Найсвяцейшую Тройцу прадстаўлялі ў постаці трох чалавечых асобаў.

У базыліцы св. Паўла ў Рыме ў V ст. сустракаецца іншы сімвал: Бог Айцец прадстаўлены як чалавечая асоба, Сын Божы ў постаці ягняці, а Дух Святы – голуба.

bozaj vokaБольш позні сімвал – трохкутнік, часта ў атачэнні сонца, што выражала Божую прыроду.

Перажываючы ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, мы дзякуем Богу Айцу за тое, што стварыў нас людзьмі, разумнымі істотамі, і больш за тое – сваімі сынамі і дочкамі.

Мы дзякуем Сыну Божаму за тое, што пасяліўся на зямлі, стаў адным з нас і вучыў нас любіць, а таксама памёр і ўваскрос дзеля нашага збаўлення.

Мы выражаем удзячнасць Духу Святому за тое, што нястомна вядзе Святы Касцёл і кіруе ім, за тое, што жыве ў душы кожнага чалавека.

Хрыстус Пан казаў нам імкнуцца да святасці простым, пакорным і добрым сэрцам. Ён указаў шлях, якім можна ісці, маючы веру. Ён казаў нам верыць. І толькі верай, а не розумам, мы можам ахапіць тую вялікую таямніцу існавання Трох Асобаў, адзіных у бостве і хвале, якую павінны аддаваць Богу.

Можа, менавіта ў гэты дзень трэба ўкленчыць і проста памаліцца словамі: “Веру ў Цябе, Божа жывы, у Тройцы Адзіны, праўдзівы…”

Kс. Юрый Марціновіч

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя