Skip to main content
sapka

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост 2017

- Перад намі сорак дзён асаблівага часу ласкі, які павінен духоўна падрыхтаваць нас да адзначэння найважнейшага свята ў літургічным годзе – Уваскрасення Езуса Хрыста. Гэтыя дні велікапоснай падрыхтоўкі да велікодных святаў павінны праходзіць пад знакам змярцвення, навяртання і пакаяння. У Вялікі пост кожны з нас запрошаны да намагання духоўнага перамянення, вызвалення з няволі граху, аднаўлення ўласнай веры і любові з Панам Богам.

Ардынарый таксама нагадвае, што сёлета перажываем 100-гадовы юбілей фацімскіх аб'яўленняў, і звяртае ўвагу на актуальнасць пасланняў Маці Божай:

- Фацімска пасланне - пазачасавае, бо заклікае чалавека да нястомнага навяртання, да пераадолення граху і знаходжання дабра, да ўнутранага перамянення і імкнення да святасці. (...) Няхай Марыя трымае вас у сваёй апецы і дапамагае ў плённым перажыванні Вялікага посту. 

Па спасылцы размешчана польская версія пастырскага ліста.

Рэдагавана: 27 Лютага 2017