У пацверджанне гэтага мы пачулі фрагмент Евангелля паводле св. Мацвея аб паставе, якая найлепш акрэслівае хрысціяніна. Гэта пастава свядомага чакання паўторнага прыходу Езуса Хрыстуса: "Дык чувайце, бо не ведаеце, у які тэрмін прыйдзе Госпад ваш. А гэта ведайце, што, калі б Гаспадар дому ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, напэўна, пільнаваў бы і не дазволіў уламіцца ў дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў гадзіну, якой вы не ведаеце, Сын Чалавечы прыйдзе" (Мц 24,42-44).
Умілаваныя Браты і Сёстры, чаканні ўпісаны ў наша хрысціянскае жыццё. Без іх цяжка было б уявіць людскую штодзённасць. Праз чаканні выражаюцца нашыя жаданні і туга па Богу і іншаму чалавеку.

Мае дарагія, давайце ў пачатку перыяду Адвэнту паставім сабе пытанні. Якія яны, нашыя спадзяванні? Каго або што мы мы чакаем найбольш? Ці ў нашых чаканнях ёсць месца на Езуса Хрыстуса і здзяйсненне Яго Валадарства?
Малое дзіця чакае клопату і дапамогі сваіх бацькоў, падлеткі сумуюць па цеплыні бацькоўскага дома з бацькамі, якія па-сапраўднаму кахаюць адзін аднаго. Малады чалавек марыць аб паступленні ў добрую навучальную ўстанову, дарослы задумваецца над стварэннем удалай сям'і і добра аплочваемай працай. Сужэнцы спадзяюцца на ўзаемнае каханне. Бацькі жадаюць, каб іх дзеці выраслі добрымі людзьмі. Людзі старэйшага ўзросту чакаюць спакойнай старасці і зычлівасці з боку сваіх дзяцей і ўнукаў.
У наш час трэба шмат старацца, каб гэтыя спадзяванні сапраўды спраўдзіліся. Пакуты чалавека і яго разачараванні звязаны з адсутнасцю любові да Бога і паміж намі – у сем'ях і грамадстве, у якім мы жывём.

Святы Аўгустын, снуючы разважанні пра таямніцу чалавека і паходжанне зла, так тлумачыў вернікам: "часы, у якіх нам прыходзіцца жыць, цяжкія таму, што мы самі зрабілі іх цяжкімі". Гэтыя словы даюць нам падставу да разважанняў над нашым жыццём і пошукаў прычын жыццёвых паразаў.
Там, дзе не хапае людзей, цалкам адданых Богу і гатовых прысвяціць сябе іншаму чалавеку, наступае духоўны крызіс. Найбольш гэта кранае безабаронных і слабых, якія не могуць абараніцца перад моцнымі гэтага свету. Гэта і ненароджанае дзіця, і працоўнік, якога выкарыстоўвае начальнік, і хворы, якога зневажаюць, і стары чалавек, пра якога ўсе забылі.
Нам вельмі лёгка гаварыць Богу пра сваю любоў, але як жа ж цяжка любіць Хрыстуса ў іншым чалавеку дзеяннем! На перашкодзе адкрытай і радаснай службе паўстаюць хваробы сучаснага свету: інфекцыя абыякавасці, ляноты, немаральнасці, пагоні за прыемнасцямі і ўладаннем; адсутнасць узаемнай пашаны і слухання. Я хацеў бы звярнуцца да Вас, улюбёныя Дыяцэзіяне, словамі закліку св. Апостала Паўлы з ліста да Рымлянаў, якія мы чулі ў другім чытанні: "Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і апранемся ў зброю святла" (Рымл. 13,12).
Мае дарагія! Нам нельга скардзіцца на іншых з-за таго, што ў нас нешта не атрымалася, нехта нас разачараваў ці нешта не ладзіцца паміж людзьмі – трэба адкрыць занава нашыя хрысціянскія спадзяванні! Спадзяваннем кожнага хрысціяніна павінна быць імкненне да святасці. Святымі ў кожным жыццёвай пазіцыі і пакліканні хоча таксама мець нас у сябе Хрыстус.
У разважаннях Адвэнту над "падрыхтоўкай прамых дарог для надыходзячага Пана" будуць нам спадарожнічаць Раратняя Маці Божая, св. Ян Хрысціцель, прарокі Старога Запавету. Ім заверце час радаснага адвэнтовага чакання святаў Божага Нараджэння ў сваіх сем'ях і парафіях!

Няхай для кожнага гэта будзе час дзейснага чакання, каб яшчэ больш паглыбіць у сабе свядомасць сакрамэнтальнага жыцця, задумацца над папраўленнем стану рэлігійнасці ўласнай сям'і – сужэнцаў, бацькоў, дзяцей і ўнукаў, зацікавіцца людзьмі, якія спадзяюцца на нашу зычлівасць, больш паклапаціцца пра касцёл і сваю парафію.
Прашу Вас таксама аб малітве ўдзячнасці за нашу дыяцэзію, якая ў 2011 годзе будзе адзначаць 20-годдзе свайго існавання. Ужо зараз заахвочваю да актыўнага далучэння да місій і перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў кожнай парафіі нашай дыяцэзіі. Няхай у нас народзіцца шчырае жаданне даверыцца апецы благаслаўлёных і Святых нашай Зямлі - св. Казіміра, св. Максіміліяна, бл. Цэліны Бажэнцкай, благаслаўлёных Сясцёр Мучаніц з Навагрудка і Слоніма, благаслаўлёных святароў Генрыха Глябовіча і Міхала Сапоцькі. Няхай прыклады жыцця іх і іншых духоўных герояў нашай Зямлі ўвесь час заахвочваюць нас да хрысціянскай руплівасці.
Вялебныя Святары! Годна і ахвярна здзяйсняйце спадзяванні Хрыстуса Добрага Пастыра! Праз клопат пра дабро канкрэтнага чалавека ўзмацняйце духоўна свае супольнасці і душпастырскія групы, якія вам даручаны.
Дарагія Клерыкі! Імкніцеся здабываць духоўную сталасць на працягу чарговых гадоў вашай семінарыйнай фармацыі!
Паважаныя Законныя Сёстры і Катэхеты! Служыце сваёй малітоўнай падтрымкай справе Усеагульнага і Дыяцэзіяльнага Касцёла, а радаснай паставай вядзіце іншых да Хрыстуса і Яго Касцёла!
Умілаваныя Бацькі і Сужэнцы! Вазьміце за прыклад жыццё св. Сям'і з Назарэта! Паказвайце сапраўднае аблічча Хрыстуса праз цвярозасць, узаемную службу і супольную малітву ў вашых сем'ях!
Каханая Моладзь! Сваім маладым энтузіязмам і захопленасцю падтрымлівайце Касцёл, а перад сваімі равеснікамі сведчыце аб тым, чаму варта жыць для Хрыстуса і быць у Яго Касцёле!
Дарагія дзеці! Уключыцеся ў лепшае пазнанне пана Езуса праз катэхезу і малітву, бярыце прыклад з добрых людзей і пазбягайце дрэнных!
Умілаваныя Дыяцэзіяне! Я жадаю ўсім Вам адкрыцця глыбокай радасці Адвэнту, якая нараджаецца з духоўнай перамены і сталага даверу будучыні Збавіцелю Хрыстусу.
На плённае перажыванне Адвэнту ўсім Вам з усяго сэрца благаслаўляю.

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
Гродна, 18.11.2010 г.
Вялебных Святароў прашу прачытаць гэты Пастырскі Ліст у I нядзелю Адвэнту (28 лістапада) замест казання на кожнай св. Імшы