Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на XII Нацыянальны дзень "Сaritas"
Сёлетняя нядзелю "Сaritas", а таксама і ўвесь 2015 год, у сусветным Касцёле перажываецца пад дэвізам "Выкараненне крайняй беднасці і голаду". Гэты дэвіз напрамую звязаны з кампаніяй супраць голаду ў свеце, якую з ініцыятывы "Caritas Internationalis" 10 снежня 2013 года адкрыў Папа Францішак. У той час Папа звярнуў увагу, што сусветным скандалам з’яўляецца той факт, што сёння 1 мільён чалавек у свеце церпяць голад, і таксама галадаюць 50 мільёнаў дзяцей.
Апостальская Сталіца таксама шматразова выступала з прапановай канкрэтных ініцыятыў, якія маглі б дапамагчы ў пераадоленні крайняй беднасці і голаду. Калі разглядаць праблему глабальна, то рэсурсы зямлі ў стане заспакоіць харчовыя патрэбы ўсіх грамадстваў. Але каб рэалізаваць гэтыя планы, нельга разглядаць праблему толькі з эканамічнага і тэхнічнага пункту гледжання. Задачы, якія трэба падняць, належыць разглядаць у сферы маральна-духоўнай, як павагу да годнасці кожнага чалавека, падтрымку салідарнасці і супольнага дабра. Гарантам усяго гэтага павінен быць мір, да ўмацавання якога пакліканы кожны з нас.
Для ажыццяўлення ініцыятыў Каталіцкага Касцёла ў справах барацьбы з беднасцю і голадам служаць разнастайныя арганізацыі, адной з якіх з’яўляецца "Сaritas", у тым ліку "Сaritas" у Беларусі.
Напрыклад, дыяцэзіяльны "Сaritas" у Гродзенскай дыяцэзіі кожны год бясплатна раздае лекі ў сацыяльнай аптэцы; утрымлівае кухню для найбяднейшых, выдаючы ім цёплыя пасілкі; арганізуе тэрміновую дапамогу для найбяднейшых сем’яў; арганізуе адпачынак для бедных і дзяцей са шматдзетных сем’яў.
Сёння, супольна перажываючы чарговую нядзелю "Сaritas", ККББ выражае ўдзячнасць усім тым, хто рэалізуе місію працы з найбяднейшымі і валанцёрам, якія бясплатна служаць у духу хрысціянскай міласэрнасці.