Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, я жадаю ўсім Вам, дарагія Дыяцэзіяне, глыбокай веры. Няхай яе святло, дапамагае Вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на Вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у сакраментальнай ласцы і ў асобе іншага чалавека. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля. Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для Вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.
Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і супакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!
Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі