Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Вялікі Пост 2010
- Падрабязнасці
- Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Перыяд Вялікага посту – гэта час нашай падрыхтоўкі да дня Уваскрашэння Пана, калі мы павінны ажыўляць веру ў Езуса Хрыста і аказваць Яму ўдзячнасць за наша адкупленне, завяршэннем якога стаў Крыж. Гэта выражэнне нашай падзякі Езусу за тое, што Ён бясконца палюбіў нас і застаўся з намі. У гэтым годзе мы асаблівым чынам складаем Яму падзяку за сакрамэнт святарства, які Ён устанавіў ў Вялікі Чацвер, і за тое, што Ён безупынна, праз паслугу святароў, прыходзіць на алтар падчас кожнай Эўхарыстыі. У гэтай падзяцы мы яднаемся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які 19 чэрвеня 2009 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, распачаў ва Усеагульным Касцёле Год Святарства. Нагодай для яго ўстанаўлення паслужылі 150-тая гадавіна смерці св. Яна Вяінэя, пробашча з Арс. Таму ў гэтым пастырскім лісце я хачу разам з вамі, дарагія дыяцэзіяне, засяродзіць увагу на святарскім пакліканні.
Кожны святар удзельнічае ў адвечным святарстве Хрыста, Які асабіста заклікае святароў да выканання такой узнёслай функцыі. Святарства – гэта дар Бога Касцёлу. Адначасова яно з’яўляецца вялікай таямніцай, якая выражае сціслае з’яднанне пакліканага з Хрыстом Адкупіцелем.
Святы Марк Евангеліст апавядае, што Езус, “узыйшoўшы нa гaру, пaклікaў дa сябе тых, кaгo сaм хaцеў, i прыйшлі дa ягo. І пaстaнaвiў, кaб двaнaццaць былі з iм i кaб пaслаць iх нa нaвучaнне. I дaў iм улaду aздaрaўляць немaчы i выгaняць д’яблaў” (Мк 3,14-15). На працягу трох гадоў Ён фарміраваў іх розум і сэрцы. Падчас Апошняй Вячэры ў Вялікі Чацвер Езус называе апосталаў сваімі сябрамі і дае ім удзел у сваім святарстве словамі: “Гэта чыніце на маю памяць”. Ён прызначае іх, каб ішлі і прыносілі плады, і каб гэтыя плады былі трывалымі (пар. Ян 15,16). Пасля свайго Уваскрэсення звяртаецца да іх: “Як мяне пaслaў Aйцец, i я вaс пaсылaю. Скaзaўшы гэтa, дыхнуў нa iх i скaзaў iм: Вaзьміце Духa Святoгa, кaму aдпусцiце грaхi, будуць iм aдпушчaны, a кaтoрым зaтрымaеце, будуць зaтрымaныя” (Ян 20,19-23). Перад Унебаўшэсцем Езус пасылае апосталаў, каб навучалі ўсе народы і ўдзялялі ім хрост. Пры гэтым абяцае быць з імі заўсёды аж да канца свету (пар. Мк 16,15-19). Такім чынам, умовамі святарства з’яўляецца супрацоўніцтва з Хрыстом Адкупіцелем і выкананне функцый, якія Ён даручае. Няма на свеце прыгажэйшай і больш годнай місіі, чым паслуга ад імя Бога, абвяшчэнне Божага слова, сакрамэнтальны прывод Бога на зямлю, ачышчэнне і вызваленне людскіх сэрцаў ад грахоў, паяднанне іх з Богам, вяртанне ім свабоды і годнасці быць Божымі дзецьмі. Святарства – гэта нязвыклая місія.
Таму святы Ян Віянэй, апякун пробашчаў і ўсіх святароў, меў звычку паўтараць: “Святарства – гэта любоў Хрыстовага Сэрца” і так гаварыў вернікам пра святарства: “Без сакрамэнту святарскіх пасвячэнняў мы б не мелі сярод нас нашага Пана. Хто змясціў Яго там, у табернакулюм? Святар! Хто прыняў нашу душу (у супольнасць Касцёла), калі мы прыйшлі на свет? Святар! Хто корміць яе, каб мела сілу для зямной пілігрымкі? Святар! А калі гэтая душа ўчыніць смяротны грэх, хто ўваскрашае яе да жыцця, хто вяртае ў яе сумленне і спакой? Толькі святар. Вы не зможаце ўспомніць ніводнага Божага дабрадзейства, не звязанага са святаром. Пасля Бога найвышэйшым з’яўляецца святар. Аднак ён не з’яўляецца святаром для сябе. Ён не можа даць сабе разграшэнне, не можа сабе ўдзяліць ніводнага сакрамэнту. Ён жыве не для сябе, ён жыве для вас”. (Alfred Monnin, Zapiski z Ars, Warszawa 2009, s.l 17-123).
Святы Ян Віянэй быў накіраваны ў адну з найменшых парафій ліёнскай дыяцэзіі. Парафія налічвала прыкладна 230 вернікаў. Жыхары той мясцовасці настолькі адвярнуліся ад хрысціянства, што ў нядзельнай Эўхарыстыі бралі ўдзел усяго некалькі асоб. Малады душпастыр рабіў усё, каб жыхары Арса “не жылі толькі для сябе, але жылі для Таго, Які за нас памёр і ўваскрэс”. Ксяндза Яна Віянэя “прымушала любоў Хрыста”. На працягу тыдняў ён працаваў над казаннямі, каб зрабіць іх зразумелымі для слухачоў. Часта, лежачы крыжам у пустым касцёле, маліўся ў інтэнцыі парафіян. Сваімі малітвамі і салідарнасцю з беднымі, пастамі і іншымі пакаяннымі практыкамі ён прыцягнуў жыхароў не толькі Арса, але нават адлеглых мястэчак і вёсак. Паступова яго касцёл запаўняўся вернікамі, якія прыязджалі нават здалёк, каб паспавядацца ў руплівага святара. Паводле падліку, за сорак гадоў свайго святарства святы Ян Віянэй выслухаў каля мільёна спавяданняў! Знясілены хваробамі і аскетычным ладам жыцця, ён памёр 150 гадоў назад – 4 жніўня 1859 года. У 1925 годзе быў кананізаваны, а падчас бягучага Года Святарства Бэнэдыкт XVI абвясціў яго Заступнікам святароў.
Дарагія мае! Часамі мы пытаемся: што робіць святар? Затрымаўшы позірк на гэтым незвычайным Заступніку пробашчаў, давайце ўспомнім пра значэнне святарскага служэння, у першую чаргу - пра штодзённую цэлебрацыю Эўхарыстыі і сакрамэнту Пакаяння і Паяднання. А таксама пра гадзіны і дні, якія святар прысвячае падрыхтоўцы да абвяшчэння Божага слова і іншых сакрамэнтальных паслуг. Пра навучанне дзяцей і моладзі падчас рэгулярнай катэхізацыі, пра кіраўніцтва рознымі набожнымі аб’яднаннямі, пра наведванне хворых, пра будоўлю і рамонт касцёла, пра справы дабрачыннасці, а ў першую чаргу - пра святарскую малітву ў самоце і пра пакуты, якія ён прымае за сваіх парафіян.
У гэтым Годзе Святарства я асабліва заклікаю ўсіх і прашу вас – “маліцеся за вашых святароў. Няхай Бог шчодра надзяляе іх сваімі дарамі, каб будучы вернымі слугамі Хрыста [...] яны вялі вас да Яго, бо Ён з’яўляецца крыніцай збаўлення” (з літургіі Імшы Хрызма). “Маліцеся таксама за мяне, каб я верна выконваў апостальскія функцыі, якія мне, нягоднаму, былі даручаны, і каб быў сярод вас жывым вобразам Хрыста – Святара, Добрага Пастыра, Настаўніка і слугі для ўсіх” (тамсама). Атрымлівайце на працягу гэтага Года адпусты і ахвяруйце іх за жывых і памерлых святароў. Ахвяруйце за іх свае пакуты, а таксама розныя пакаянныя практыкі, якія будзеце выконваць у гэты перыяд Вялікага Посту.
Я прашу вас, няхай Год Святарства ў нашай гродзенскай дыяцэзіі будзе годам, які схіліць вас да большага адзінства і супрацоўніцтва са святарамі, да роздумаў пра адносіны да іх і да малітвы за іх. Акружайце святароў належнай пашанай, аднясіцеся са зразуменнем да іх пастырскіх абавязкаў і цяжкасцяў, якія яны перажываюць. Падтрымлівайце іх у служэнні. Ахвяруйце ім сваё супрацоўніцтва. У кожны першы чацвер месяца маліцеся таксама ў інтэнцыі новых і шматлікіх пакліканняў да святарства.
Я даручаю святароў і вернікаў нашай дыяцэзіі Тракельскай Божай Маці. На плённае перажыванне перыяду Вялікага Посту, а святарам - на выкананне належнай ў гэтым часе святарскай паслугі, каб мы ўсе маглі адкрыць сэрца на любоў, якая вынікае з Крыжовай Ахвяры Хрыста, – з усяго сэрца благаслаўляю: у імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Амэн.
Гродна, 02.02.2010 г.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі