Сёння мы, вернікі каталіцкага Касцёла, удзельнічаем у набажэнствах, вызнаваючы, што Хрыстос з’яўляецца нашым Панам. Мы прызнаем у Ім Валадара Сусвету і адначасова сцвярджаем, што Ён – Валадар нашых сэрцаў. З Хрыстом мы суадносім вобраз Сына Чалавечага з кнігі Даніэля, які прыходзіць “з нябеснымі аблокамі”. Мы моцна верым, што менавіта Хрысту Бог даверыў “уладу, і гонар, і валадарства”, і што “ўлада Ягоная - вечная ўлада, якая не адымецца, і валадарства Ягонае не будзе знішчана” (пар. 1 чытанне, год В). І калі мы разважаем сёння над зместам другога чытання, узятага з кнігі Апакаліпсіса Святога Апостала Яна, што паказвае нам забітага Баранка, які сядзіць на троне хвалы, то сцвярджаем, што Хрыстос – Валадар зямных каралёў. Хрыстос – верны Сведка, бо Ён дае сведчанне таму, што бачыў у Айца і што ад Яго пачуў.
Каб пацвердзіць праўду сваіх слоў, Ён ідзе на смерць, а Бог уваскрашае Яго з памерлых. Ён жыве. Мы чулі аб гэтым і дасведчылі гэта ў Велікодную раніцу ў нашых святынях, каля пустога гроба Пана і з верай падыходзім да гэтага ў лістападных разважаннях над магіламі нашых памерлых продкаў. Дзякуючы Хрысту, яны і мы маем змёртвыхпаўстанне і вечнае жыццё, бо Яго валадарства абапіраецца на моц праўды і любові. Ён валадарыць там, дзе людзі адказваюць на Ягоную праўду верай, а на Ягоную любоў – вернасцю.
На жаль, прыходзіцца адзначыць, што ў сучасным свеце з-за паводзінаў людзей межы Божага валадарства на зямлі ўсё больш сціскаюцца. Нягледзячы на тое, што сёння шмат людзей пытае пра Божае валадарства і заклікае валадарства праўды і пакою, грамадскай справядлівасці і міласэрнай любові, не ўсе сведчаць аб гэтым валадарстве сваім захаваннем. У сучасным чалавеку, які выступае за валадарства Хрыста і аддаецца Ягонаму панаванню, нараджаецца беспадстаўны страх, што ён страціць сваю грамадскую пазіцыю і ўладу. Але ж тыя, хто апантана трымаюцца за зямную ўласнасць, напрыканцы страцяць усё.
Як было ўжо прыгадана, сённяшнюю ўрачыстасць увёў у каляндар Папа Піўс ХІ сваёй энцыклікай “Quas primas” з 11 снежня 1925 года. Гэта былі асаблівыя часы, калі зямныя каралі гублялі ўладу, а людзі яе здабывалі. У гэтым становішчы Папа хацеў скіраваць сэрца чалавека да сапраўдных каштоўнасцей і сканцэнтраваць яго на высакародных ідэалах. Ён нагадваў, што толькі Хрыстос - Альфа і Амега, пачатак і канец усяго, падкрэсліваючы іншасць Валадарства Хрыста. Учора і сёння абвяшчаецца тая ж самая праўда аб тым, што Хрыстос – Валадар Любові. Ён хоча валадарыць у сэрцах людзей. Хоча, каб на свеце запанавалі Божы парадак, Божая праўда, справядлівасць і любоў.
Узлюбленыя ў Хрысце Браты і Сёстры!
Сёння Хрыстос пытаецца ў нас, якія веруюць у Яго, асабліва тых, хто стаіць каля Крыжа або кленчыць перад Табернакулюм: “Ці Я з яўляюся тваім Валадаром? Ці прызнаеш ты Маю поўную любові ўладу? Ці Евангелле з’яўляецца праграмай твайго не толькі святочнага дня, але і штодзённага жыцця і ці ты прымаеш Яго з любоўю?” Давайце адкажам сёння на гэтыя пытанні без боязі. Толькі Бог мае ўладу заўсёды знайсці чалавека і нават яго бездарожжа зрабіць дарогамі праўды і сапраўднага жыцця. І менавіта гэта акрэслівае Божае Валадарства. Таму мы так шчыра гаворым “Прыйдзі Валадарства Тваё”, калі штодзённа молімся малітвай “Ойча наш”.
Я хачу падзяліцца з Вамі, узлюбленыя, некалькімі думкамі пра нашу Вышэйшую духоўную семінарыю, якая выхоўвае святароў для служэння ў дыяцэзіяльным Касцёле. Сёння, у так званую “Семінарыйную Нядзелю”, мы асабліва памятаем пра кандыдатаў да святарства з нашай Духоўнай семінарыі. Яны адгукнуліся на голас Хрыста, каб у будучым лячыць нашае сумленне і весці нас праз жыццё.
Хачу спачатку падзякаваць за сумесныя намаганні, якія Вы падзяляеце са мною, мадэратарамі і выхаваўцамі нашай Семінарыі. Хачу падзякаваць усім за малітвы, якія Вы ўзносіце за нас. Асабліва ўдзячны тым, хто ў кожны першы чацвер месяца моліцца за пакліканых, просячы аб добрых і шматлікіх пакліканнях да святарства.
Асабліва дзякую за тыя ахвяры, якія Вы складаеце сёння на патрэбы нашай семінарыі, што ўтрымліваецца дзякуючы Вашай ахвярнасці. На шляху да Бога мы разлічваем на пасрэднікаў. Кожны з нас іх патрабуе. Сёння я задаволены, што магу Вам пра гэта сказаць. Духоўная Семінарыя - гэта школа, якая фарміруе святарскія пакліканні і рыхтуе кандыдатаў да святарскай паслугі.
Сёння я хачу папрасіць юнакоў, каб, гледзячы ў будучыню і ацэньваючы свае здольнасці, яны разважалі над справамі Касцёла і ўзялі пад увагу выбар Семінарыі як дарогі да святарства. Звяртаюся да Вас сёння, дарагія юныя сябры: калі гучыць у Вас нават ціхі голас, што заклікае менавіта Вас у свой бок, не пакідайце яго без увагі, але рэалізуйце праз фармацыю ў семінарыі.
Умілаваныя ў Пану! З урачыстым спевам у цішы нашых сэрцаў “Езус Хрыстус – Пераможца, Пан Сусвету і Валадар!” вернемся да сваіх звычайных спраў. Вернемся для таго, каб надалей трываць у падрыхтоўцы да вялікай сустрэчы з Хрыстом, нашым Панам, Валадаром і Каралём.

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі