Гаворачы аб велікапосным навяртанні, часцей за ўсё мы маем на ўвазе прыняцце Сакрамэнту Паяднання і выкананне штогодняга абавязку Велікоднай Святой Камуніі. Аднак “навяртанне” мае больш глыбокі тэалагічны сэнс. Гэта не толькі адыход ад зробленых грахоў і экспіяцыя. Яно, перш за ўсё, выражае паставу, якая ахоплівае ўсяго чалавека, усе яго намаганні і ўчынкі. Гэта пастанаўленне поўнага звароту да Бога і пачатак новага жыцця згоднага з Яго Воляй. З гэтай мэтай мы распачынаем розныя пакутныя практыкі. Часцей за ўсё гэта адмаўленне ад алкаголю і цыгарэт, удзелу ў забавах і дыскатэках, плётак і абгавораў, абмежаванне ў праглядзе тэлебачання, устрыманасць у ежы і піцці, нястомная праца над папраўленнем свайго захавання і пазбаўлення ад грахоў і г.д. Распачынаем таксама духоўную працу, якая плённа ўзмацняе адданасць Богу: гэта ўдзел у Св. Імшы і прыняцце Святой Камуніі не толькі ў нядзелю, але таксама ў іншыя дні тыдня, удзел у рэкалекцыях, у разважаннях набажэнства Крыжовага шляху і Горкіх Жальбах. Аднак усе гэтыя пакутныя практыкі не могуць быць плённымі без малітвы. У малітве, як навучае нас Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, “мы можам гаварыць да Бога, а Бог кажа да нас. Так адбываецца ў нас ачышчэнне, дзякуючы якому мы адкрываемся на Бога і становімся здольнымі да служэння людзям” (Spe Salvi 30).
Таму дазвольце, Узлюбленыя Дыяцэзіяне, звярнуць сёння асаблівую ўвагу на малітву.
Без малітвы чалавек не можа па-хрысціянску жыць і духоўна развівацца. Малітва таксама патрэбна душы, як і ежа для цела: калі яе не хапае, то фізічнае жыццё памірае. Таксама малітва цесна звязвае чалавека з Богам. Без гэтай сувязі духоўнае жыццё хрысціяніна памірае. Разам з узрастаннем духоўнага жыцця павінна прапарцыянальна павялічвацца малітва.
Чалавек тады больш разумее, што ўсё яго жыццё павінна быць для Бога і толькі ў Ім ён можа знайсці сваю рэалізацыю. Паводле паўсюдна знанага выказвання св. Аўгустына - ”Стварыў Ты нас, Пане, для Сябе і таму неспакойнае нашае сэрца, пакуль не спачне ў Табе”- малітва з’яўляецца істотнай патрэбай чалавечага сэрца. Нельга супакоіць голада чалавечага сэрца ні людскім стварэннем, ні матэрыяльным дабрабытам. Чалавек патрабуе большага - вечнага шчасця, якое можа даць толькі адзін Бог.
Малітва - гэта дыялог любові. Гэта ўзвышэнне сэрца, думкі, пачуцця, усёй асабовасці да Айца Нябеснага. Гэта сведчанне аб вялікай годнасці хрысціяніна, які так высока ўзнесены, што можа ў кожную хвіліну размаўляць са сваім Створцам. Падчас малітвы чалавек напоўнены ўздзеяннем Божай ласкі, цалкам аддае сябе Богу і згаджаецца з Яго Воляй. І так злучаецца з Хрыстом, што можа паўтараць за св. Апосталам Паўлам: ”Дык жыву ўжо не я, але жыве ў ва мне Хрыстос”(Гал 2, 20).
Але каб наша малітва была плённая, мы павінны мець цноту пакоры, якая выражаецца ў тым, каб звяртаць увагу не на заслугі і дасягненні, але на сваю нікчэмнасць і поўную залежнасць ад Бога. Іншай умовай малітвы з’яўляецца наша любоў да бліжняга. Калі хто ў поўнай праўдзе стане перад Богам, той павінен тады ўсвядоміць сабе свае адносіны да бліжняга. Таму існуе патрэба прымірэння перад кожным актам малітвы. Да гэтага заклікае Езус: ”І таму, калі панясеш ахвяру сваю на алтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе, дык пакінь ахвяру тваю каля алтара, і ідзі перш пагадзіся з братам тваім, і тады, прыйшоўшы, прынясеш ахвяру тваю”(Мт 5, 23-24). На малітве патрэбна таксама паслухмянасць па прыкладзе паслухмянасці Сына Божага ў Аліўным Садзе. Хрысціянін павінен цалкам прысвяціць сябе Волі Божай і прыстасаваць да яе вымаганняў сваё жыццё.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, аналізуючы розныя праявы малітвы: праслаўленне, падзяку, прабачэнне і просьбу - падкрэслівае, што “падчас малітвы чалавек павінен вучыцца, аб чым сапраўды павінен прасіць Бога, што дастойна Бога. Павінен вучыцца, што не можа маліцца супраць іншага чалавека. Павінен вучыцца, што не можа прасіць аб рэчах непатрэбных і выгодзе, якіх прагне на дадзены момант, паддаючыся фальшывай надзеі, якая аддаляе ад Бога” (Spe Salvi 33).
Уласцівае зразуменне патрэбы і істоты малітвы павінна пабуджаць нас да ўвядзенне яе ў штодзённую практыку згодна са скіраванымі да вучняў словамі Хрыста аб тым, што “заўсёды трэба маліцца і не кідацца ў роспач”(Лк 18,1). Мы ніколі не павінны прапускаць штодзённай малітвы раніцою і ўвечары. Давайце адчуем глыбіню малітвы Святога Ружанца і Вяночка да Божай Міласэрнасці і будзем практыкаваць іх у нашай штодзённай малітве.
Патрэбна нам таксама практыка штодзённай супольнай малітвы ў сям’і. Хрыстос абяцае: ”дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх”(Мт 18,20). Няхай у Вашых дамах будзе звычай вячэрняй малітвы хоць бы адной таямніцы ружанца.

Горача прашу Вас, Узлюбленыя Дыяцэзіяне, каб падчас Вялікага посту Вы маліліся аб навяртанні тых нашых братоў і сясцёр, якія жывуць здалёк ад Бога, якія даўно не прыступалі да сакрамэнту Пакаяння, не ўдзельнічалі ў нядзельнай Св. Імшы і забывалі аб штодзённай малітве. Усе суботы няхай будуць прысвечаны Маці Божай і малітве за Касцёл у нашай дыяцэзіі, за моцную веру нашых дзяцей і моладзі.
Злучаюся з Вамі падчас бесперапыннай малітвы. Святарам на Паслугу паяднання людзей з Богам і Вам усім на аднову жыцця малітвы з сэрца благаслаўляю.
Гродна, I нядзеля Вялікага посту 2008 г.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі