У чарговы раз г. Слонім на некалькі дзён прыймае Вас, каб у духу спартыўнай барацьбы Вы неслі сведчанне аб тым, што спорт і футбольная гульня гэта таксама тыя сферы нашага жыцця, праз якія сёння хочам весці евангелізацыю. У першую чаргу праводзіць евангелізацыю сябе праз паважлівыя паводзіны і узаемадапамогу, у духу хрысціянскай любові адносячыся да кожнага чалавека. Справядлівая барацьба паміж камандамі няхай фарміруе мужнасць і дазваляе Вам праз павагу адчыняцца больш на сябе.
Хочацца пажадаць для Вас, каб турнір па футболу, каб быў не столькі звычайным спарбоніцтвам, але школай евангелізацыі. Галоўным заступнікам гэтага турніру з’яўляецца бласлаўлёны Ян Павел II. Няхай Яго малітва за Вамі ў небе дапамагае кожнаму ісці шляхам хрысціянскай ветлівасці і Божай радасці з таго, што праз спорт і фізычнае здароў’е мае магчымасць з братамі ў веры праслаўляць нашага адзінага Нябеснага Айца.
Дарагія арганізатары і удзельнікі турніру, вельмі прашу Вас будзьце свядомыя таго, што Ваш турнір гэта таксама евангелізацыя асяроддзя. Сёння, калі шмат абвяшчаецца аб турніры ў сродках масавай інфармацыі і гаворыцца ў каталіцкіх парафіях, Вы з’яўляецеся сучаснымі вучнямі Хрыста. У Годзе Веры, які перажывае Каталіцкі Касцёл нараджаецца асаблівае пытанне, як лепш і свядома заставацца вучням Хрыста ў сучасным свеце, які вельмі хутка развіваецца і ідзе наперад. Адказ на гэтае пытанне знойдзем у нашым асабістым жыцці ў веры і сяброўстве з Богам. Калі сапраўды верым у Бога і сябруем з Ім, то ўжо маем унутранае жаданне, каб мага больш нашых сяброў і сябровак, нашых аднагодкаў магло пасябраваць з Хрыстом. Няхай Хрыстус пабуджае Вас абвяшчаць сваё Сяброўства з Ім і сваёй гульнёй у футбол навучае Вас падкрэсліваць тое, што Ён ёсць разам з намі ў кожным Вашым занятку.
Жадаю, каб мае пастырскія словы -“Сяброўства з Богам і іншым чалавекам праз футбол “, маглі быць галоўным заклікам у Вашым спаборніцтве. Злучаюся з Вамі і асаблівым чынам дзякую ўсім, хто спрычыняецца да арганізацыі турніру – для кс. Артура Малафея і яго супрацоўнікаў. Вялікі дзякуй усім дабрачынцам і спонсарам. Няхай Добры Бог усім адудзячыць. Усіх Вас з усяго сэрца б л а с л а ў л я ю
Гродна, 25.09.2013 г.
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп