Рэліквіі гэтага святога з нагоды хуткага яго 200.годдзя нараджэння прыбудуць да нас з Італіі і будуць знаходіццца ў вызначаных парафіях Беларусі.
У сувязі з гэтым запрашаю Вас ад свайго імя і ад імя святароў кангрэгацыі Салезыянцаў да ушанавання рэліквій у парафіяльных касцёлах:
27.08.2013 –Баруны (гадз. 15.00-17.30), Варняны ( гадз 18.30, чуванне);
28.08 –Жупраны (гадз. 12.00-17.00), Смаргонь (гадз. 18.00, Св. Імшу ўзначаліць Я. Э. Кс. Абп Клаўдіё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый, чуванне і катэхэза з Нунцыям);
29.08 –Дзятлава (гадз. 17.00, чуванне);
30.08 –Наваельня (гадз.11.00), Гродна – катэдральны касцёл пн. Св. Францішка Ксаверыя (гадз. 18.00 прывітанне, гадз. 19.00 Св. Імшу ўзначаліць Я. Э. Кс. Бп Аляксандр Кашкевіч, чуванне, гадз. 23.00 развітанне).
Няхай час наведвання рэліквій св. Яна Боска павядічыць у нас актыўнасць хрысціянскага жыцц, а для нашай моладзі будзе часам завярэння сябе Пану Богу і заступніцтву Св. Яна Боска. Усім з усяго сэрца бласлаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу Паважаных Святароў і Адміністратараў аб прачытанні камюніке 25.08.2013 у касцёлах гродзенскай дыяцэзіі і аб заахвоце вернікаў, а асабліва моладзі да удзелу у перэгрынацыі рэліквій св. Яна Боска у вышэй узгаднаных касцёлах.