Паважаныя Святары, Законныя сёстры і ўмілаваныя ў Хрысце Верныя Гродзенскай дыяцэзіі, Год Веры, які зараз перажывае Касцёл Беларусі, быў давераны апецы Панне Марыі ў таямніцы вядомага цудатворнага Будслаўскага абразу. У гэтым годзе 400-гадовы юбілей прыбыцця Абразу Маці Божай з Дзіцяткам у Будслаў, і пачатку яго культу ў Беларусі.
У сувязі з гэтым Копія вядомага цудатворнага абраза цяпер наведвае парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а з 15 лютага да 1 мая гэтага года наведае парафіі нашай дыяцэзіі.
Я прашу Вас, паважаныя Ксяндзы-дэканы, Пробашчы і Адміністратары, прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі дадзенага Наведвання ў сваіх парафіях і дэканатах згодна з зацверджанай праграмай.
Запрашаю Вас усіх, дарагія браты і сёстры, да актыўнага удзелу ў Наведванні Абразу Маці Божай Будслаўскай у нашай дыяцэзіі.
Папросім Найсвяцейшую Маці, каб выпрасіла для нас у Бога ласку моцнай веры і была для кожнага прыкладам сапраўднага хрысціянскага жыцця.
Усіх арганізатараў і ўдзельнікаў Наведвання ад шчырага сэрца благаслаўляю
Аляксандар Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Прашу Вас, паважаныя Святары і Адміністратары аб прыняцці Абразу Маці Божай Будслаўскай згодна з зацверджаным планам, а таксама да заахвочвання да ўдзелу ў Наведванні ў дэканатах і парафіях згодна з праграмай, якая пададзена
Праграма Наведвання копіі вядомага цудатворнага Абразу Маці Божай Будслаўскай
у Гродзенскай дыяцэзіі
15-20.02.2013 – Дэканат Бераставіца
20.02-02.03.2013 – Дэканат Гродна-Захад
02-12.03.2013 – Дэканат Гродна-Усход
12-18.03.2013 – Дэканат Сапацкіно
02-04.04.2013 – Дэканат Шчучын
04-05.04.2013 – Дэканат Ваўкавыск (Ваўкавыск, парафія св. Вацлава)
05-06.04.2013 – Дэканат Слонім (г. Слонім)
06-07.04.2013 – Дэканат Ліда (Ліда -Фара)
07-11.04.2013 – Дэканат Іўе
11-22.04.2013 – Дэканат Астравец
22.04-01.05.2013 –Дэканат Смаргонь
Тэрмін Наведвання ў дэканатах ксяндзы-пробашчы ўстанаўліваюць паміж сабой і ўзгадняюць з айцамі бернардынцамі (адказны а. Цэцыліян Запольскі, OFM; маб. тэл.: +375 293 801 373).
Каардынатары Наведвання – Ксяндзы дэканы.
Перад Наведваннем парафій і дэканату неабходна прачытаць Камунікат ксяндза біскупа Аляксандра аб Наведванні копіі абразу Маці Божай Будслаўскай у Гродзенскай дыяцэзіі, і паведаміць верным тэрмін і месца Наведвання ў сваім дэканаце (акрамя: дэканатаў Ашмяны, Навагрудак, Радунь, Дзятлава, Масты)