Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Дыяцэзіяне!
У ІІ нядзелю Адвэнту вернікі Касцёла ў Польшчы традыцыйна моляцца ў інтэнцыі каталікоў на ўсходзе. Разам з малітвай збіраюцца ахвяры каб падтрымаць Касцёл на тэрыторыі былога СССР. Ініцыятыва вернікаў Касцёла ў Польшчы, а таксама дабрачынных арганізацый з’яўляецца глыбокім выразам хрысціянскага адзінства з нашым Касцёлам.
Матэрыяльная і духоўная падтрымка і клопат абавязвае нас да ўдзянасці. Таму прашу Вас, каб у ІІ нядзелю Адвэнту ў парафіях гродзенскай дыяцэзіі ўзносілася малітва ў інтэнцыі ўсіх дабрадзеяў нашага Кассцёла. Няхай Пан Бог шчодра ім адудзячыць за аказаную нам дабрыню.
Злучаюся ў малітве ўдзячнасці за дабрадзеяў і з усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі біскуп
Гродна 03.12.2012
Прашу Шаноўных Святароў прачытаць вернікам у найбліжэйшую нядзелю пасля атрымання гэтага камунікату, а таксама супольна памаліцца за нашых ахвярадаўцаў падчас галоўнай св. Імшы ў нядзелю 9 або 16 снежня 2012 г.