Сёлешні турнір па міні-футболу сярод моладзевых каманд у Слоніме адбываецца падчас перажывання Каталіцкім Касцёлам - Году Веры. Таму хачу вас вельмі заклікаць да адкрыцця таго, як вялікім багаццем сёння з’яўляеца хрысціянская вера. Удзел у спарбоніцтвах для веруючага чалавека гэта не толькі імкненне перамагчы і атрымаць ўзнагароду, гэта таксама магчымасць скласці сведчанне аб сваёй хрысціянскай веры, а таксама аб тым, што добры хрысціянін заўсёды застаецца хрысціянінам у школе, навучальнай установе, працы і спартыўным зале.
Нельга быць хрысціянінам толькі ў касцёле, альбо толькі на нейкі час. Гэтыя спаборніцтвы, якія адбываюцца пад эгідай Касцёла, прымеркаваныя памяці і прыкладу жыцця, благаслаўлёнага Яна Паўла II, няхай паспрыяюць хрысціянскаму сведчанню, аб тым што магчыма з сабой справядліва сапернічаць і ў той жа час заставацца веруючым чалавекам.
Дарагія футбалісты падчас гэтага турніру атрымаеце магчымасць пацвердзіць хрысціянскую высакароднасць. Выразам веры на пачатку кожнай гульні няхай будуць знак крыжа і сумесная малітва, пашана адзін да аднаго і ветлівасць. Не сумненна кожная каманда марыць перамагчы і паказаць зладжанасць сваёй гульні. Футбол гэта калектыўная гульня, узаемная падтрымка, гульня ў пас, шацунак да кожнага саперніка, нават да слабейшага.
Няхай для Вас гэты турнір у гонар благаслаўлёнага Яна Паўла II будзе часам праверкі хрысціянскай адзінасці - найперш сваёй каманды і ўсіх разам, бо разам Мы ўсе адзіная каманда - хрысціянскай сям’і. Няхай Вас праз футбол аб’ядноўвае адна вера і пакліканне да святасці! Не саромейцеся даваць сведчанне веры падчас гульні сваім няверуючым сябрам!
Цешуся, што многія з Вас прыехалі на гэты турнір з розных куткоў Беларусі, і калі нават не пераможыце, не займеце першага і прызавых мейсцаў, ведайце, што нашай галоўнай узнагародай будзе перамога над сабою –перамога над несумленнасцю і баязлівасцю, павярхоўнасцю і абыякавасцю, перамога над немаччу і грахом.
Гэтай перамогі Вам усім з усяго сэрца жадаю і на паспяховае спаборніцтва ўсіх б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
г. Гродна, 29.11.2012