Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для дабрачыннай акцыі
Прашу паінфармаваць вернікаў на працягу бліжэйшых нядзеляў у рамках парафіяльных аб’яў аб дабрачыннай акцыі, якую праводзяць абласныя і раённыя аддзелы дабрачынных і грамадскіх арганізацый.
У рамках гэтай акцыі будуць збірацца ахвяраванні на ўтрыманне самотных асоб старэйшага ўзросту, прытулкаў для старых людзей, дамоў апекі для дзяцей і інвалідаў.
Акцыя называецца “Анёл у тваім сэрцы” і будзе доўжыцца з 01.05 па 01.06.2011 г.
Ад Гродзенскай дыяцэзіі ўдзел у гэтай акцыі прымае дабрачынная арганізацыя “Карытас”. У сувязі з гэтым прашу заахвоціць вернікаў складаць ахвяры да скарбонак “Карытас”, якія былі дастаўлены ва ўсе парафіі нашай дыяцэзіі.
Сабраныя з гэтай мэтай ахвяраванні са скарбонак належыць перадаць у сядзібу “Карытас” пра курыі Біскупа не пазней 06.06.2011 г.
Дзякую ўсім Святарам і Вернікам за ўдзел і падтрымку, за іх уклад у развіццё кожнай акцыі міласэрнасці ў нашай дыяцэзіі і з усяго сэрца б л а с л а ў л я ю