Гродна, 12.11.2010
Вялебным Пробашчам
Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі
Камюніке аб Малітве Удзячнасці за Дабрадзеяў Гродзенскай дыяцэзіі
Прашу аб арганізацыі ў другую нядзелю Адвэнту (4 снежня) малітвы ўдзячнасці за дабрадзеяў нашага дыяцэзіяльнага Касцёла. Належыць заахвоціць сваіх парафіян да малітвы за ўсіх дабрачынцаў і разам памаліцца ў іх інтэнцыі, зыходзячы з абставінаў або згодна з пададзеным ніжэй узорам.
З пастырскім благаславеннем
Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі
Малітва за дабрадзеяў
О Усемагутны Божа, праз Божага Слугу Яна Паўла II Ты сказаў нам: “Чалавек вялікі не праз тое, чым ён валодае, а праз тое, кім ёсць, не праз тое, што мае, але праз тое, чым дзеліцца з іншымі”.
Дзякуем Табе за нашых Дабрадзеяў і аддаем іх пад Тваю апеку, асабліва тых, якія аддаліся пад нашую апеку і за якіх мы абавязаны маліцца.
Дай ім, Пане, усё, што ім для Тваёй хвалы і збаўлення іх душ патрэбна. Амэн.
Ойча наш, Вітай, Марыя, Хвала Айцу