Skip to main content
sapka

Камюніке біскупа Аляксандра Кашкевіча аб малітве за ахвяры транспартных здарэнняў на дарозе


 Гродна, 12.11.2010


Вялебным Пробашчам
Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Камюніке аб малітве за ахвяры аварый на дарозе


   Інфармірую, што 21 лістапада, згодна з пастановай ААН (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый), пяты раз пройдзе Сусветны дзень памяці ахвяраў аварый на дарозе. Ён устаноўлены з мэтай пазбегнуць аварый і заклікаць да асцярожнасці ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

   У сувязі з гэтым і па пісьмовай просьбе Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь заахвочваю прыняць удзел у гэтай сусветнай акцыі Памяці ўсіх ахвяраў.
   Належыць 21 лістапада разам з вернікамі сваіх парафій падчас нядзельных св. Імшаў ва ўсеагульнай малітве аддаць усе ахвяры дарожнага руху пад апеку Божай Міласэрнасці і маліцца за бяспеку руху на нашых дарогах.

    З пастырскім благаславеннем

Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі
Рэдагавана: 15 Лютага 2017