Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.
Выказваючы сваю ўдзячнасць нашым дабрадзеям, пры дапамозе якіх узводзяцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі падчас кожнай святой Імшы 7 снежня. Няхай Пан Бог шчодра аддзячыць ім за адкрытасць і ахвярнасць.
З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Распараджэнне:
Просьба да святароў перадаць змест гэтага паведамлення вернікам падчас парафіяльных аб’яваў у нядзелю 30 лістапада 2014 г. і заахвоціць да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла.
+ Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Мінск, 21 лістапада 2014 г.