Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе аб тым, што ў суботу 8 лістапада падчас Св. Імшы на 12 гадзін будуць удзелены святарскія пасведчанні 5 дыяканам, выпускнікам Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі.
Святарскія пасвечанні ўдзеліць Я. Э. Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч. Запрашаем усіх вернікаў на урачыстасць святарскіх пасвечанняў у Гродзенскую Катэдру і просім аб братэрскай малітве ўсіх прэзбітэраў Гродзенскай дыяцэзіі ў інтэнцыі новых святароў.
Кс. Антоній Грэмза
Віцэканцлер Курыі