Шаноўныя вернікі парафій горада Гродна!
Запрашаю ўсіх Вас 9 лістапада ў нядзелю на Св. Імшу а 12.00 г. каб злажыць падзяку за 25 год біскупскай паслугі Кс. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, нашага метрапаліты. Св. Імшу ўзначаліць паважаны Юбіляр, наш Зямляк, які ў цяжкія часы зменаў і адраджэнння для каталіцкага касцёла на Беларусі распачаў у Гродне сваю біскупскую паслугу.
Прашу Шаноўных Святароў, Паважаных Сясцёр і Вас наймілейшыя парафіяне далучыцца да супольнай малітвы ў інтэнцыях Кс. Арцыбіскупа Тадэвуша, Ганаровага Юбіляра, Сына нашай Гродзенскай зямлі…
На перажыванне прыбліжаючай урачыстасці ў Гродзенскай Катэдры ад усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
біскуп Гродзенскі
Да Пробашчаў і Адміністратараў г. Гродна:
Прашу прачытаць нашае запрашнне ва ўсіх Касцёлах г. Гродна падчас парафіяльных аб’яваў, а таксама накіраваць з кожнай парафіі на ўрачыстасць аднаго святара.