Паважаныя Святары, у сувязі з арганізацыяй у нашай дыяцэзіі 18-19 кастрычніка Малітоўнай Сустрэчы з нагоды ушанавання Св. Ружанца загадваю, каб арганізаваць прыезд з сваіх парафій Членаў Жывога Ружанца і прадстаўнікоў Парафіяльных Ружанцовых Колаў - 18 кастрычніка ў касцёл пн. Св. Сям'і ў Лідзе і 19 кастрычніка ў катэдральны касцёл у г. Гродна. Праграма сустрэчы далучаецца. Па меры магчымасці варта паклапаціцца аб тым, каб прыбыць на гэту сустрэчу прадстаўнікам Жывога Ружанца з кожнай парафіі нашай дыяцэзіі.
Падчас сустрэчы ў Лідзе ў праграме сустрэчы запланавана прэзентацыя ружанцовых парафіяльных груп. У сувязі з гэтым прашу адделегаваць прадстаўнікоў з сваёй парафіі, якія маглі б расказаць аб Жывым Ружанцы ў парафіі (зазнаёміць з іменамі колаў, колькасці, адказнымі, а таксама распавесці аб сустрэчах Ружанцовых колаў).
19 кастрычніка таксама неабходна запрасіць усіх вернікаў у парафіяльныя касцёлы і сумесна маліцца на Ружанцы перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам аб трывалыя духоўныя плёны Малітоўнай Сустрэчы ў Гродзенскай дыяцэзіі. Перад блаславеннем Найсвяцейшым Сакрамантам або перад разасланнем вернікаў неабходна адмовіць Акт прысвячэння Найсвяцейшай Панне Марыі, Каралеве Ружанца. Тэкст прысвячэння ўключаецца.
У сувязі з каардынацыяй Малітвы на Ружанцы ў нашай дыяцэзіі і заснавання пасады Дыяцызяльнага Адказнага за Асацыяцыю Жывога Ружанца ў Гродзенскай Дыяцэзіі таксама прашу да 18.10.2014 г. на адрас курыі або e-mail (kuria-grodno@catholic.by) адправіць наступную інфармацыю: Парафія:
…………. Колькасць Ружанцовых кол: Мужчын -…. Жанчын -…. Дзецей -….Моладзі- ….Змешаных-…. Разам:
Колькасць зелятараў - ….. Адказны Святар: ………..
На падрыхтоўку і пленны ўдзел у Малітоўнай Сустрэчы ад усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі