Skip to main content
sapka

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб дыяцэзіяльнай урачыстасці ў Тракелях

Улюбленыя дыяцэзіяне!

Заахвочваю вас да сумеснага перажыцця 11-12 ліпеня ўрачыстасці ў нашым дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях.

Запрашаю ўсіх вернікаў, асабліва моладзь, з розных куткоў нашай дыяцэзіі вырушыць шляхамі вызначаных пілігрымак. У бягучым годзе розным групам пілігрымаў і малітоўнаму чуванню ў Тракелях будуць спадарожнічць духоўныя сімвалы Сусветных Дзён Моладзі – Крыж і Абраз Маці Божай. Зносячы цяжкасці пілігрымковага шляху, прасіце за тых, каму не стае даверу да Бога, а таксама за тых, хто трапіў у палон падманлівага шчасця – алкагалізму, наркаманіі і грэшных прывязанасцяў.

Няхай Найсвяцейшай Панна Марыя Тракельская – Валадарка нашых Сем’яў будзе для нас зоркай і ўзорам хрысціянскай вернасці.

Усіх пілігрымаў і ўдзельнікаў адпустовых урачыстасцяў у Тракелях ахінаю малітвай і з усяго сэрца благаслаўляю,

 

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

 

Прашу вялебных святароў прачытаць гэтае паведамленне у нядзелю 29 чэрвеня падчас кожнай святой Імшы, а таксама апавесці вернікам аб праграме чування і ўрачастасці ў Тракелях.

 

Рэдагавана: 14 Лютага 2017