Дарагія Вернікі ў Хрысце Пану! Паважаныя Парафіяне парафіі ў Гродне!
У чацвер, 19 чэрвеня, запрашаю ўсіх да супольнага перажывання свята Цела Хрыстовага. Традыцыйна, свята пачнецца ў 18.00 гадзін у Гродзенскім катэдральным касцёле. Пасля св. Імшы вырушыць Эўхарыстычная працэсія. Цырымонія ўрачыстасці завершыцца пры касцёле аа. Францішканцаў. Для тых, хто не будзе мець магчымасці прыняць удзел у св. Імшы на працягу дня або а 18-й, запрашаецца непасрэдна да ўдзелу ў Літургіі Найсвяцейшай Ахвяры пасля працэсіі.
Прашу Вас ад шчырага сэрца, Браты і Сёстры, прыбыць на Эўхарыстычнае Святкаванне. Асабліва запрашаю ўсіх першакамунійных дзяцей, каб падзякаваць за Вялікі Дар, які ў гэтым годзе яны атрымалі.
Хай сумеснае перажыванне Урачыстасці будзе вызнаннем веры ўсіх каталікоў Гродна і нашай сумеснай радасцю, што Пан Езус ёсць з намі ў Святым Сакрамэнце.
Усіх ад усяго сэрца б л а г а с л а ў л я ю,
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Proszę Czcigodnych księży m. Grodna o przeczytanie odezwy podczas każdej Mszy św. w niedzielę 15.06.2014 r. Również należy powiadomić wiernych, że wszystkie wieczorne Msze św. w kościołach Grodna 19.06.2014 r. będą odwołane.