Паважаны Ксёндз Пробашч!
Падтрымліваю ініцыятыву арганізацыі IV Дыяцэзіяльнай Сустрэчы Выкладоўцаў, Настаўнікаў і Выхавацеляў Гродзенскай Дыяцэзіі. Папярэднія сустрэчы адбыліся ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі ў Тракелях, ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе і ў Санктуарыі Езуса Фрасаблівага у Росі.
У гэтым годзе на мейсца сустрэчы, якая адбудзецца 20-21 чэрвеня, быў абраны Санктуарый Маці Божай Фацімскай ў Шчучыне. Прашу заахвоціць працаўнікоў адукацыі і выхавання сваёй парафі, каб прынялі ўдзел у дыяцэзіяльнай сустрэчы, а таксама прашу па меры магчымасці аб дапамозе ў арганізаванні прыезду группы ўдзельнікаў на IV Дыяцэзіяльную Сустрэчу Выкладоўцаў, Настаўнікаў і Выхавацеляў Гродзенскай Дыяцэзіі у Шчучын. Праграмма Сустрэчы і больш падрабязная інфармацыя далучаецца.
З пастырскім благаслаўленнем,
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Да Шаноўных святароў Пробашчаў і Адміністратараў Гродзенскай Дыяцэзіі
Шаноўныя Браты у святарстве!
У 20-21 чэрвеня ў Шчучыне запланавана правядзенне чацвёртай дыяцэзіяльнай сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчы работнікаў адукацыі і выхавання сталіся у нашай дыяцэзіі традыцыйным выдырэннем. Час сумеснага знаходжання служыць паглыбленню духоўнай інтэграцыі і абмену досведам веры, які можна потым выкарыстаць у паўсядзённым эдукацыйна-выхаваўчым служэнні.
Вельмі прашу запрапанаваць вернікам са сваёй парафіі прыняць удзел у запланаванай сустрэчы, а асабліва заахвоціць да удзелу выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў, якім залежыць на захаванні сваіх хрысціянскіх каштоўнасцях. У рамках нашай сустрэчы будзе таксама магчымасць прадстаўлення сваей парафіяльнай групы і дзейнасці душпастырскай супольнасці. Праграма сустрэчы прыкладаецца да гэтагаж паведамлення. Калі ласка, накіроўвайце ўсе заяўкі да 12 чэрвеня у дыяцэзіяльную курыі ( тэл. стац.: 8 (0152) 74 00 70) або на мабільны нумар тэлефону: 8 (029) 6 324 373.
З брацкім прывітаннем у Хрысьце Езусе і з сардэчнай заахвотай да ўдзелу ў Дыяцэзіяльнай Сустрэчы Святароў і ўсіх работнікаў Адукацыі і Выхавання.
Кс. Антоні Грэмза
Душпастыр настаўнікаў і выхавацеляў
Віцэ-канцлер курыі
Праграмма чацвёртай Дыяцэзіяльнай Сустрэчы Выкладчыкаў, Настаўнікаў і Выхавацеляў Гродзенскай Дыяцэзіі ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Шчучыне, 20-21 чэрвеня, 2014 г.
“Закон напісаны ў сэрцах чалавечых” Рым 2,15
Дыялог з Богам і з сабой – шлях да святасці
21 чэрвеня
ад 17.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў (у катэхетычным класе)
18.00 – Прывітанне, Гімн да Святога Духа
Ружанцовая малітва з разважаннямі
Набажэнства да Насвяцейшага Сэрца Езуса
19.00 – св. Імша. Рассяленне ў Шчучыне
20.45 – Вясёлы вечар. Прэзентацыя групп
22 чэрвеня
9.00 – Ранішняя малітва
9.15 – Канферэнцыя аб ролі Божага Закона ў чалавечым і хрысціянскім фармаванні
10.00 – Перапынак на каву і гарбату
10.30 – Праца ў группах – „Дыялог з Богам і з сабой - шлях да святасці"
I - Прыроджаны (натуральны) Закон
II - Божы Закон (Адкрыцця)
III - Устаноўлены Закон
11.15 – Падвядзенне вынікаў працы у групах
11.45 – Эўхарыстычная Адарацыя і магчымасць Св. Споведзі
12.30 – св. Імша
13.30 – Абед.
14.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.
Канцэрт. Падвядзенне вынікаў і развітанне.