Да Святароў, Манаскіх сёстраў і венікаў гродзенскіх парафій,
4 мая адбудзецца чарговая пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай Яснагорскай цярпліва слухючай на ўзгорку надзеі ў Капцёўцы. Пілігрымка з г. Гродна арганізуецца з нагоды святкавання ў нашай дыяцэзіі Дня Маці.
Хачу запрасіць Вас паўдзельнічаць у гэтай пілігрымцы, каб сумесна разам маліцца за ўсіх мам, жонак і жанчын. У месяцы маі завяраем іх Марыі, найлепшай нашай Маці і дзякуем за дар жаноцкасці, якім Бог іх адарыў.
Па меры сваіх магчымасцей трэба выправіцца ў гэтую пешую пілігрымку, якая распачнецца св. Імшой а гадз. 7.30 у касцёле аа. Францішканаў. Падрабязная праграма пілігрымкі да гэтага паведамлення далучаецца.
Усім паважаным арганізатарам і пілігрымам з усяго сэрца благаслаўляю,
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу паважаных пробашчаў і адміністратараў парафіі ў Гродна прачытаць паведамленне і заахвоціць вернікаў да удзелу ў пешай пілігрымцы ў Санктуарый Маці Божай Яснагорскай ў Капцёўцы
Праграма пілігрымкі
7.00 – Св. Імша ў касцёле Маці Божай Анёльскай (Францішканскі)
8.00 – Выхад пілігрымаў
12.00 – Прывітанне пілігрымаў на ўзгорку надзеі ў Капцёўцы
12.00-13.00 – Адпачынак
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – духоўная канферэнцыя
14.00 – Крыжовы шлях
15.00 – Св. Імша
16.30 – Заканчэнне і ад’езд у Гродна.