Паважаныя Вернікі нашай дыяцэзіі!
Дарагія ўрачы, медсёстры і працаўнікі аховы здароўя медыцынскіх устаноў і нашай дыяцэзіі!
Ад імя Душпастырства Аховы Здароўя г. Гродна запрашаю Вас прыняць удзел у Дыяцэзіяльнай Сустрэчы, якая ў гэтым годзе будзе прысвечана тэме - „Быць адкрытым на жыццё - першая задача ад Бога!”.
Сустрэча адбудзецца 22 сакавіка 2014 года ў парафіяльным касцёле пн. Узвышэння св. Крыжа ў Лідзе. Прыязджайце на сустрэчу, каб быць разам і дзяліцца сваім вопытам у абарону чалавечага жыцця. Усіх арганізатараў і ўдзельнікаў сустрэчы ад усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу Паважаных Святароў Пробашчаў і Адміністратараў прачытаць паведамленне падчас парафіяльных аб'яваў, у бліжэйшую нядзелю пасля атрымання запрашэння і заахвоціць зацікаўленыя асобы для ўдзелу ў дыяцэзіяльнай сустрэчы. Умовы ўдзелу пададзены ў Праграме Сустрэчы, якая далучаецца да гэтага запрашэння.